А1 выпрабавала мабільны геймінг у тэставай сетцы 5G SA

У Мінску адбыўся першы кіберспартыўны матч па мабільных гульнях у тэставай сетцы 5G SA. Тры каманды мабільных геймераў выпрабавалі магчымасці і перавагі нядаўна разгорнутай А1 тэставай 5G-сеткі SA (Standalone) у паядынках па мабільных версіях папулярных шматкарыстальніцкіх анлайн-гульняў PlayerUnknown’s Battlegrounds (PUBG), Dota Underlords і Clash Royale.

1dm40015.jpg


Тры гульні, якія прымалі ўдзел у тэсціраванні, адносяцца да розных класаў – гэта і анлайн-шутэры, і стратэгіі ў рэальным часе, і аўташахматы, таму як мага лепш падыходзяць для дэманстрацыі ўсіх магчымасцяў 5G: наколькі дакладным будзе стрэл, як хутка зробіць ход праціўнік і, адпаведна, на чыю карысць абярнецца ход усяго бою, вырашаюць долі секунды. Таму і хуткасць перадачы даных, і час водгуку сеткі маюць крытычна важнае значэнне.
У ходзе тэсціравання хуткасць перадачы даных склала 1,2 Гбіт/с, а час водгуку сеткі (ping) – 10 мілісекунд.Для тэсціравання магчымасцяў мабільнага геймінгу ў сетках пятага пакалення выкарыстоўваліся смартфоны Huawei P40 Pro – флагманскія прылады брэнда на базе высокапрадукцыйнага працэсара Kirin 990 з падтрымкай 5G SA.

1dm40134.jpg


«Сёння мабільны гейминг па тэмпах росту абагняе ўсе астатнія сегменты – і традыцыйных гульняў для ПК, і кансольны. Выбуховы рост сегменту мабільнага геймінгу надало развіццё мабільных гульняў, а ўкараненне сувязі пятага пакалення дазваляе гульнявой індустрыі выйсці на недаступны раней узровень і прапанаваць карыстальнікам прынцыпова новыя магчымасці – напрыклад, такія, як актыўнае выкарыстанне тэхналогій віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, воблачны геймінг і іншыя. Першы крок да гэтага сёння зроблены і ў нашай краіне на базе тэставай 5G-сеткі А1», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па цыфравых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

1dm49660.jpg


Тэставая 5G-сетка А1 створана на базе аўтаномнай архітэктуры – SA (Standalone). У адрозненне ад сетак з неаўтаномнай архітэктурай (NSA, Non-Standalone), «чыстыя» 5G-сеткі разгортваюцца без прывязкі да інфраструктуры сетак 4G/LTE. Такі падыход патрабуе ад аператара больш значных часовых і фінансавых выдаткаў на пачатковым этапе, аднак дазваляе адразу забяспечыць абанентаў паўнавартаснай 5G-сувяззю з падтрымкай усіх ключавых пераваг дадзенага стандарту – у прыватнасці, звышвысокахуткаснай перадачай даных з мінімальнай затрымкай.
Паводле прэс-рэлізу