Ад сёння даражэе тэлефонная сувязь

У Беларусі павышаюцца тарыфы на паслугі электрасувязі, што аказваюцца фізічным асобам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.



phone.jpg

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 16 ліпеня 2014 года № 52. Яна была апублікавана 26 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыла моц 1 жніўня.
Штомесячная абанементная плата для фізічных асоб за пераведзены на пачасовую аплату тэлефон павялічана на 20,4% да 14.750 рублёў.
Пагадзінная плата за кожную поўную ці няпоўную хвіліну злучэння вырасла да 37,2 рубля (на 24,8%). Абанементная плата за не пераведзены на пагадзінную аплату размоў тэлефон будзе складаць 20.850 рублёў (на 19,8% больш). Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў у стацыянарнай сетцы без дапамогі тэлефаніста складзе 81,4 рубля (на 12,1% больш).
Для юрыдычных асоб штомесячная абанементная плата павышана на 18% да 18.300 рублёў за пераведзены і 34.700 за не пераведзены на пачасовую аплату тэлефон. Пачасовая плата за кожную поўную ці няпоўную хвіліну злучэння павялічана на 17,6% да 60 рублёў. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў складзе 92 рублі (на 10,8% больш).
Папярэдняе павелічэнне тарыфаў на паслугі тэлефоннай сувязі адбылося 27 мая.

БелаПАН