Авіякампаніі ўвялі абмежаванні на перавозку смартфонаў Samsung Galaxy Note 7

Нацыянальны аэрапорт Мінск папярэджвае пра абмежаванні авіякампаній на перавозку смартфонаў Samsung Galaxy Note 7.

samsungs7.jpg


«У сувязі з інцыдэнтамі, звязанымі з тэлефонамі Samsung Galaxy Note 7, многія авіякампаніі абмежавалі перавозку тэлефонаў дадзенага тыпу. Гэта зроблена для бяспекі пасажыраў падчас палёту», — гаворыцца ў паведамленні на сайце аэрапорта.
Каб пазбегнуць непаразуменняў падчас рэгістрацыі на рэйс і перадпалётнага надгляду нацыянальны аэрапорт просіць загадзя ўдакладняць інфармацыю аб правілах перавозкі тэлефонаў Samsung Galaxy Note 7 на афіцыйных сайтах авіякампаній, рэйсамі якіх пасажыры будуць падарожнічаць, альбо ў прадстаўнікоў авіякампаній.
2 верасня паўднёвакарэйскі вытворца электронікі Samsung Electronics абвясціў аб глабальным адкліканні смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7 з-за выяўленых дэфектаў акумулятараў, якія могуць прывесці да ўзгарання прылад і выбуху падчас зарадкі.
9 верасня Федэральнае кіраванне грамадзянскай авіяцыі ЗША папрасіла пасажыраў не карыстацца Galaxy Note 7, у прыватнасці, не зараджаць прыладу на борце самалётаў, а таксама не здаваць у багаж.
Расійскае Федэральнае агенцтва паветранага транспарту таксама рэкамендавала не перавозіць смартфоны Samsung Galaxy Note 7 у багажы і выключаць іх у час палёту.
Падобным чынам паступілі і найбуйнейшыя авіякампаніі па ўсім свеце.
Паводле naviny.by