БелАЭС не забяспечвае і паловы энергіі, якая патрэбная краіне
Напрыканцы 2023 года БелАЭС зноў падключылі да сеткі нібыта пасля планавага рамонту. Колькі энергіі выпрацоўвае Астравецкая АЭС цяпер?

Фота ostrovets.by
Два энэргаблокі БелАЭС забясьпечваюць каля 40 працэнтаў патрэбнасьці Беларусі ў электраэнэргіі. Пра гэта расказаў намесьнік галоўнага інжынэра па падрыхтоўцы пэрсаналу — начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтру РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Аляксандар Ерын, піша «Свабода».
«Усяго з моманту сінхранізацыі турбагенератара першага энэргаблока БелАЭС з энэргасістэмай Беларусі выпрацавана звыш 23 млрд кВт*гадз электраэнергіі. Два энэргаблокі забяспечваюць ужо каля 40 працэнтаў патрэбнасці рэспублікі ў электраэнергіі. Гэта выводзіць Беларусь у лік сусветных лідараў па долі атамнай генерацыі ў агульным энэргабалансе», — заявіў Аляксандр Ерын.
Паводле БелТА, з уводам атамнай станцыі Беларусь цалкам адмовілася ад імпарту электрычнай энергіі. Нібыта зніжана і залежнасць рэспублікі ад імпартаванага прыроднага газу.
За ўвесь час з пачатку эксплуатацыі БелАЭС яе першы энэргаблок спыняўся некалькі дзясяткаў разоў. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі ў сваёй справаздачы адзначала, што ў 2022 годзе першы энэргаблок БелАЭС не вырабляў электраэнэргіі 54,6% часу.
16 снежня 2023 году гэты блок уключылі ў сетку пасля чарговага планава-папераджальнага рамонту.
Першы энэргаблок АЭС сілкуе энэргасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 году (прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га), другі — з 13 траўня 2023 года.
У той жа час дагэтуль не выбралі пляцоўку для захоўвання радыеактыўных адкідаў з БелАЭС.
Глядзіце таксама
