Беларусь адказала на запыт балтыйскіх краін аб ваеннай дзейнасці
9 лютага Латвія, Літва і Эстонія запусцілі механізм зніжэння рызык Венскага дакумента і запатрабавалі ад Беларусі тлумачэнняў наконт ваеннай дзейнасці. У Беларусі на адказ было 48 гадзін.
МЗС Эстоніі паведамляе, што адказ беларускага боку быў атрыманы, але называе яго "недастатковым". Эстонія збіраецца каардынаваць далейшыя крокі з Латвіяй і Літвой.
Па інфармацыі беларускай службы RFE/RL, колькасць войскаў і ўзбраенняў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, не перавышаюць устаноўлены Венскім дакументам парог. Таксама зазначаецца, што шэраг расійскіх падраздзяленняў выконваюць задачы па-за вучэннямі: ахоўваюць паўднёвую граніцу Беларусі, дзе немагчыма ўзмацніць бяспеку за кошт беларускіх войскаў. У адказе таксама гаворыцца, што пасля вучэнняў расійскія войскі будуць выведзены з Беларусі, загад аб гэтым знаходзіцца ў працэсе ўзгаднення. Таксама беларускі бок заяўляе, што даў дастаткова інфармацыі пра вучэнні.
Венскі дакумент 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі прадугледжвае, што краіны інфармуюць адна адну аб ваеннай дзейнасці, калі ў ёй удзельнічае ад 9000 чалавек, уключаючы падтрымліваючыя войcкі. Згодна з дакументам, дзяржава — удзельніца АБСЕ, якая адчувае заклапочанасць адносна незвычайнай ваеннай дзейнасці, мае права накіраваць дзяржаве, дзе адбываецца гэтая дзейнасць, запыт аб прадстаўленні тлумачэння.
Аналагічны запыт сёння накіравала Украіна ў адносінах да Расіі.
reform.by