«Абмеркавалі пытанні бяспекі». Ваеначальнікі Беларусі і ЗША пагаварылі па тэлефоне

10 лютага адбылася тэлефонная размова начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі Віктара Гулевіча і старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША генералам Маркам Мілі. Гутарка адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку.

ministerstvo_oborony.jpg

Бакі абмеркавалі пытанні бяспекі, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Прэс-служба Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША паведамляе, што бакі абмеркавалі " рэгіянальную бяспеку ў пытаннях, якія выклікаюць занепакоенасць».

«Тэлефонная размова спрыяла ўзаемадзеянню паміж двума лідарамі для зніжэння верагоднасці праліку і высвятлення бягучай сітуацыі вакол бяспекі ў Еўропе. Суразмоўцы пагадзіліся не выдаваць канкрэтныя дэталі размовы», — гаворыцца ў паведамленні амерыканскага ведамства.

Паводле reform.by.