ААН не валодае данымі аб масавых забойствах мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Офіс ААН па правах чалавека не валодае данымі аб масавых забойствах мігрантаў на польска-беларускай мяжы. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Элізабэт Тросел.

1055434498_66_0_1133_800_1920x0_80_0_0_9f7c7a0ce70440ff8e4c9f082e7b0c0d.jpg


«У нас няма дадатковай інфармацыі аб абвінавачаннях, пра якія вы згадалі. Як вы ведаеце, офіс ААН па правах чалавека неаднаразова выказваў сваю заклапочанасць адносна смерці некалькіх чалавек на мяжы Беларусі з ЕС. Мы заклікалі да таго, каб былі прынятыя ўсе неабходныя меры, каб пазбегнуць новых смерцяў, а ў дачыненні да тых выпадкаў, якія ўжо адбыліся, было праведзена эфектыўнае і незалежнае расследаванне», — цытуе яе REFORM.by са спасылкай на РІА «Навіны».

Паводле яе слоў, офіс працягне ўзаемадзеянне з зацікаўленымі краінамі і зноў «паўтарае свой заклік абараняць правы чалавека ўсіх бежанцаў і мігрантаў».

Нагадаем, былы польскі салдат Эміль Чачко, які ўцёк у Беларусь, на тэрыторыі Беларусі даў мноства інтэрв’ю, дзе распавёў, што польскія памежнікі нібыта расстрэльвалі прама на мяжы і многіх мігрантаў і валанцёраў, якія дапамагалі ім, і сам ён таксама нібыта здзяйсняў такія забойствы (МУС Польшчы гэта абвергла). У Польшчы Чачко асуджаны па крымінальным артыкуле за здзек і фізічны гвалт з маці. 21 снежня Чачко былі афіцыйна выстаўленыя абвінавачанні ў дэзерцірстве пры абцяжарваючых абставінах. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Нядаўна стала вядома, што ён звярнуўся ў Гаагскі трыбунал у сувязі з падзеямі на мяжы.

ААН ужо не першы раз абвяргае словы польскага дэзерціра.