Беларусы Нью-Ёрка: У Беларусі і Украіны адзін вораг
У гэту нядзелю, 13 лютага, каля штаб-кватэры ААН у Нью Ёрку адбыўся мітынг беларусаў супраць размяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі й за салідарнасць з Украінай.
![274026160_1295133547671814_8069336098715840726_n.jpg 274026160_1295133547671814_8069336098715840726_n.jpg](/img/v1/images/274026160_1295133547671814_8069336098715840726_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы выйшлі на акцыю супраць увядзення на тэрыторыю Беларусі вялікіх расійскіх войскаў, якія з'яўляюцца пагрозай не толькі для Беларусі, Украіны, Польшчы, краін Балтыі, але ў будучыні могуць быць задзейнічаны ў вайсковай акупацыі Беларусі па «крымскім сцэнары».
«У такі няпросты час трэба паказаць украінцам, што мы, беларусы, ёсць саюзнікамі Украіны, што вораг у нас адзіны, што мы разам і гатовыя ў любы момант дапамагчы і падставіць сваё плячо, як гэта не раз ужо было ў нашай агульнай даўняй і найноўшай гісторыі», — лічаць удзельнікі акцыі.
Фота з Фэйсбука Вадзіма Васільева