Беларусь будзе дабівацца выдачы былых эсэсаўцаў з 19 краін
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед распавёў пра расследаванне так званай справы «аб генацыдзе».
![Андрэй Швед. Фота з тэлеграм-канала Генеральнай пракуратуры Андрэй Швед. Фота з тэлеграм-канала Генеральнай пракуратуры](/img/v1/images/photo_2022_02_21_13_35_31.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Швед. Фота з тэлеграм-канала Генеральнай пракуратуры
«У 19 краінах свету жывуць эсэсаўцы, якія ўтапілі нашу краіну ў крыві. Мы будзем дабівацца таго, каб яны паўсталі перад правасуддзем. Разумеем, што ў шэрагу краінаў дамагчыся гэтага немагчыма, таму што палітычная вярхушка, эліта, апякуецца нацыстамі», — цытуе Шведа тэлеграм-канал Генпракуратуры.
Таксама Андрэй Швед дадаў, што з папярэдняй згоды Лукашэнкі падрыхтаваныя першыя даведачна-аналітычныя матэрыялы аб генацыдзе і сувязі фашызму, нацызму «з падзеямі і ідэалогіяй тых, хто ў жніўні 2020 года паспрабаваў знішчыць нашу краіну».
Нагадаем, скандальная крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд была распачатая ў красавіку 2021 года.