Беларускі барэц Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў Рыа
Беларускі барэц грэка-рымскага стыля Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў Рыа ў вагавай катэгорыі да 85 кг.
![Фота НАК Беларусі Фота НАК Беларусі](/img/v1/userfiles/images/000028_144197_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота НАК Беларусі
У матчы за 3-е месца Джавід Гамзатаў перамог балгарына Мікалая Байракава — 4:1.
Раней Гамзатаву не ўдалося выйсці ў фінал, у 1/2 фіналу ён саступіў украінцу Жану Беленюку — 0:6.
Джавіду Гамзатаву 26 гадоў. Ён — ураджэнец Дагестана. У Беларусі жыве з 2006 года. Гамзатаў — майстар спорту міжнароднага класу, барэц грэка-рымскага стыля. Дагэтуль найлепшым яго дасягненнем быў бронзавы медаль чэмпіянату свету 2013 года. Гамзатаў вучыцца на юрыдычным факультэце БДУ.
На рахунку беларускіх алімпійцаў на сённяшні дзень 1 золата, 2 срэбра і 2 бронзы.
euroradio.fm