Беларускія арганізацыі дапамогі рэпрэсаваным стварылі «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі»
BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцця» стварылі службу хуткай гуманітарнай дапамогі, паведаміў на першым беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне сузаснавальнік BY_help і BYSOL Андрэй Стрыжак.
![_cihi_pratest___sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo_1.jpg _cihi_pratest___sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo_1.jpg](/img/v1/images/_cihi_pratest___sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Нашыя арганізацыі паўсталі ў розныя часы і ў розных умовах, але гэта не замінае нам мець агульную мэту — падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій і салідарнасць з імі. Аб’яднанне ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» – беспрэцэдэнтная каардынацыя высілкаў, якой раней ніколі не было», — зазначыў ён.
«Выступаючы разам, мы прадстаўляем інтарэсы беларускай гуманітарнай супольнасці перад партнёрамі і знешнімі гульцамі. Дзякуючы шчыльнай каардынацыі мы аптымізуем падтрымку ва ўмовах абмежаванасці фінансаў. Мы даводзім, што ў стане дамаўляцца, каб дасягнуць агульнай мэты», — сказаў Стрыжак.
Ён дадаў, што Служба адкрытая для супрацы з іншымі структурамі грамадзянскай супольнасці, што займаюцца дапамогай рэпрэсаваным.
Па стане на 4 сакавіка 1407 чалавек прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі. Гэтая колькасць можа быць значна большай, бо не пра ўсе факты палітычнага пераследу вядома праваабаронцам.
Глядзіце таксама
![Андрэй Стрыжак пра дапамогу рэпрэсаваным Стрыжак: Пры размеркаванні грошай трэба упэўніцца, што на тым канцы провада рэпрэсаваны, а не сілавік](/img/v1/images/opera_snimok_2023_07_31_085147_salidarnasc.com_logo.png.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)