Беларусы затрымалі былога расійскага чыноўніка, які ўцякаў ва Украіну
Беларусы затрымалі былога расійскага чыноўніка, які ўцякаў ва
Украіну. Ігар Разунін планаваў папрасіць у Кіеве палітычнага прытулку,
цяпер ён нібыта спадзяецца яго атрымаць у Беларусі (жонка былога
чыноўніка кажа, што атрымаць прытулак у Беларусі "шанцаў мала"), піша
Еўрарадыё.

Ігар Разунін
Разунін працаваў начальнікам дэпартамента рэкламы міністэрства па кіраванні дзяржмаёмасцю Свярдлоўскай воласці Расіі. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу па фактах карупцыі. Аднак у снежні мінулага года чыноўнік знік — уцёк ад "несправядлівага суда". Толькі нядаўна стала вядома, што ў пачатку чэрвеня ён спрабаваў патрапіць ва Украіну праз Беларусь — пешу прыйшоў у пункт пропуску "Новая Рудня". Цяпер расіянін знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА.
У Беларусі Ігара Разуніна затрымалі з-за таго, што ён аб'яўлены ў Расіі ў вышук і там завочна арыштаваны. Расійскія праваахоўнікі ўжо даслалі ў Беларусь запыт пра экстрадыцыю Разуніна. Яго разглядаюць у Генпракуратуры нашай краіны.