Будслаў-2013: план святочных мерапрыемстваў

Праграма на 5 і 6 ліпеня.



elckfo.jpeg

5 ліпеня, пятніца

13.00-17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя

16.00 – прынясенне копіі абраза Маці Божай у Будслаў

17.45 – прынясенне рэліквій св. Тэрэзы з Лізьё (размяшчэнне на алтары)

18.00 – святая імша для пілігрымаў (алтар на сцэне)

20.30 – Марыйныя Нешпары (алтар на сцэне)

21.00 – Крыжовы паход вакол парку

22.30 – Акафіст у выкананні хору грэка-каталіцкай царквы (алтар на сцэне)

23.00 – рахунак сумлення (алтар на сцэне)

23.40 – падрыхтоўка да працэсіі

Унясенне прадстаўнікамі чатырох дыяцэзій копіі абраза Маці Божай Будслаўскай, якая пілігрымавала па Беларусі

24.00 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай вакол парку, пасля — святая імша (алтар на сцэне)

6 ліпеня, субота

2.00 – адарацыя Найсвяцейшага сакраманту (праводзіць моладзь у касцёле)

2.00 – святая імша паводле грэка-каталіцкага абраду (алтар на сцэне)

2.00 – моладзевая праграма ў намётавым гарадку

5.30 – гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і заканчэнне адарацыі ў касцёле

6.00 – святая імша на польскай мове (цэлебруюць айцы бернардзіны ў касцёле)

7.30 –ружанец (алтар на сцэне)

9.00 – святая імша (алтар на сцэне)

Уручэнне прызоў пераможцам конкурсу “Ave Maria” “Будслаў – прызнанне ў любові”

11.00 – галоўная святая імша (алтар на сцэне). Выстаўленне Найсвяцейшага сакраманту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і рэліквіямі св. Тэрэзы. Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Пасля імшы адбудзецца гашэнне маркі, выдадзенай з нагоды будслаўскага юбілею.

У праграме магчымы змены.

rh.by