Чаго канкрэтна беларускаму гаранту не шкада для сваёй навукі?

У Беларусі выдаткі на навуку складаюць паўпрацэнта! І тое, у добры год, калі навуцам пашанцавала. Столькі ж, як у Беларусі, трацяць на навуку ў асноўных у дружалюбных афрыканскіх краінах, разважае аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

_belarus_navuka_akademija_2023_fota_novy_czas__1__logo.jpg

Сёння буду казаць пра трошкі сумнае. Сёй-той у аўторак вырашыў прывесці да ладу беларускую навуку. Таму што ўсё астатняе ў яго ўжо спарадкаванае. Вось толькі навука засталася неўладкаванай. Камусьці для навукі нічога не шкада, а навука яму не адказвае ўзаемнай манетызацыяй. 

Я табе нічога не скажу, як там навука ўзаемна манетызуецца. Гэта такі крытэр, дзе трэба паверыць на слова, а мне паверыць на слова няма каму. Аднак я вырашыў праверыць, чаго канкрэтна гаранту не шкада для сваёй навукі. Таму што гэта якраз вельмі проста палічыць. Ёсць такі крытэр, які называецца навукаёмістасць ВУП: колькі працэнтаў ВУП дзяржава выдаткоўвае на навуку.

Вось больш за ўсіх выдаткоўвае Ізраіль — 5,5 працэнта. У ЗША сыходзіць 4,5 працэнта. Кітай марнуе 2,5 працэнта. І нават Расія, якая больш славілася іншымі паказчыкамі ў ранейшыя часы, аддавала на навуку адзін працэнт свайго валавога ўнутранага прадукту.

А ў Беларусі выдаткі на навуку складаюць паўпрацэнта! І тое, у добры год, калі навуцам пашанцавала. 

Вось, скажам, палякі, якія хочуць есці, выдаткоўваюць на навуку амаль паўтара працэнта свайго ВУП. І нават балтыйскія краіны, ад якіх у беларускім тэлевізары амаль нічога не засталося, трацяць на навуку больш працэнтаў ВУП, чым сёй-той, які ніяк не можа пакінуць навуку ў спакоі.

У Латвіі выдаткоўваюць у паўтара раза больш ВУП, чым у Беларусі. У Літве — у тры разы больш, а ў Эстоніі — амаль у чатыры.

Наогул, калі так паглыбіцца ў геапалітыку, то менш працэнтаў ВУП, чым у Беларусі трацяць на навуку ў асноўных у дружалюбных афрыканскіх краінах. Ну і, у прынцыпе, у некаторых дружалюбных краінах.

Пры тым, заўваж, я ж табе параўноўваў не ў абсалютных, а ў адносных лічбах. Таму што калі параўнаць у абсалютных лічбах, то на гэта лепш наогул не глядзець няўзброеным вокам.

Глядзіце таксама

І гэта ты ўлічы, што сёй-той сваю навуку не разваліў у адрозненне ад некаторых. Захаваў спадчыну СССР разам з перадавымі савецкімі тэхналогіямі. А ўяві, што было б калі б раптам не захаваў? Калі б усе гэтыя трыццаць гадоў сёй-той «не надаваў навуцы самай пільнай увагі». 

Было б як у Амерыцы, дзе прыватны бізнес фінансуе 66 працэнтаў навуковых даследаванняў. Ці як у Кітаі, дзе на долю бізнесу прыпадае наогул 76 працэнтаў. І ці то справа ў Беларусі, дзе долю фінансавання навукі прыватным бізнесам я не змог знайсці ні ў якіх статыстычных паказчыках. Таму што, як я падазраю, іх там няма.

І не будзе. Таму што сёй-той вырашыў, што цяпер ён сам, на сваім самым высокім узроўні, будзе вызначаць навуцы яе прыярытэтныя напрамкі. Ну ты ж ведаеш... Хтосьці ў нас вялікі вучоны. Можа вызначыць што заўгодна і каму заўгодна. Праўда, за трыццаць гадоў яго вызначэння нікому ні разу не пайшлі на карысць. Уласна, менавіта таму сокалы скінулі пацука на прыступкі Дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.

Глядзіце таксама