«Чырвоная кнопка» — паведамленне аб затрыманні міліцыяй — хутка будзе ў Беларусі
«Чырвоная кнопка» — гэта мабільны дадатак, які падчас акцый пратэсту адпраўляе дадзеныя аб затрыманых праваабаронцам. Ён з’явіўся ў Расіі, у 2017-м падчас пратэстаў Аляксея Навальнага. Сёння стваральнікі праекта рыхтуюць рэліз «чырвонай кнопкі» ў Беларусі. Крайні тэрмін — 20 верасня.
Кіраўнік праекта Аляксандр Літрэеў распавёў dev.by, чым дадатак можа быць карысны пратэстоўцам у Беларусі, што з’явіцца новага менавіта для нашага рэгіёну і як дапамагчы распрацоўнікам.
Праект «Чырвоная кнопка» з’явіўся ў Расіі ў час антыкарупцыйных пратэстаў пасля выхаду фільму Аляксея Навальнага «Ён вам не Дзімон» і стаў самым папулярным дадаткам для паведамленняў аб затрыманні пратэстоўцаў. Сёння актыўных установак (калі дадатак адкрываецца хоць бы адзін раз у месяц) — каля 50 тысяч на iOS і каля 30-40 тысяч на Android.
Падчас кожнай буйной акцыі пратэсту ў Расеі «чырвонай кнопкай» карыстаецца прыкладна 60 адсоткаў ад агульнай колькасці затрыманых.
Як працуе «Чырвоная кнопка»? Карыстальнік ўсталёўвае дадатак на тэлефон, рэгіструецца, уводзіць персанальныя дадзеныя, дае доступ да апавяшчэнняў і геалакацыі. У Расіі ў грамадзян пасля затрымання ёсць магчымасць скарыстацца тэлефонам — калі не патэлефанаваць ці напісаць адвакату, то хаця б адправіць яму апавяшчэнне праз прыкладанне. Карыстальнік націскае «чырвоную кнопку» — і праваабаронцы ў сваёй версіі праграмы бачаць, у якое аддзяленне ён дастаўлены, а па спісе экстраных кантактаў карыстальніка адпраўляецца смс з інфармацыяй аб яго затрыманні.
Калі чалавек націскае кнопку, у базе дадзеных ствараецца запіс: «чалавек затрыманы ў гэтай кропцы, у яго на тэлефоне застаўся гэткі зарад батарэі». Заяўка ставіцца ў чаргу, сістэма шукае свабоднага праваабаронцу. Калі ў дадзены момант такога няма, заяўка аўтаматычна адпраўляецца аднаго з бліжэйшых даступных юрыстаў. У некаторых выпадках, калі вялікую колькасць затрыманых вязуць у адно РУУС, іх заяўкі могуць быць згрупаваныя і перададзеныя аднаму праваабаронцу.
Пакуль праваабаронца рыхтуецца да выезду да падабароннага, прыкладанне адпраўляе смс-паведамленні ўсяму спісу экстраных кантактаў, якія паказаў карыстальнік. У гэтых паведамленнях змяшчаецца інфармацыя: хто, калі і дзе затрыманы. І спасылка, па якой можна адсачыць месцазнаходжанне тэлефона карыстальніка. Пасля таго, як чалавек вызвалены (і ён сам або праваабаронца паказаў гэта ў дадатку), яго гісторыя перамяшчэння выдаляецца з сервера.
«Чырвоная кнопка» адрозніваецца ад убудаванага сэрвісу выкліку экстранай дапамогі на iPhone. На iPhone можна выклікаць экстранныя службы і выслаць смс з інфармацыяй пра сваё месцазнаходжанне давераным кантактам. Функцыянал «чырвонай кнопкі» — шырэй. Па-першае праваабаронцы атрымліваюць статыстыку па масавых затрыманнях.
Па-другое, пасля націску, «Чырвоная кнопка» рассылае інфармацыю давераных кантактаў карыстальніка са спасылкай. Прайшоўшы па гэтай спасылцы, кожны адрасат можа адсочваць знаходжанне свайго сябра або сваяка. Спасылка для кожнага затрымання ўнікальная і працуе толькі да тых часоў, пакуль чалавек затрыманы.
У Беларусі сілавікі часта адбіраюць тэлефоны ў затрыманых або апранаюць на людзей кайданкі — націснуць «чырвоную кнопку» становіцца немагчымым. Таму для новай версіі прыкладання распрацоўваецца функцыя «адкладзены запуск».
Перад наведваннем акцый пратэсту чалавек можа паставіць для «чырвонай кнопкі» таймер зваротнага адліку. Калі час скончыўся і таймер не быў адменены, карыстальнік лічыцца затрыманым і яго дадзеныя адпраўляюцца праваабаронцам.
Паводле Літрэева, асноўная праблема цяпер -- каб у Беларусі хапіла праваабаронцаў, якія б рэагавалі на выклікі. У Беларусі пакуль удалося ўсталяваць папярэдні кантакт з праваабарончым цэнтрам «Вясна», але праект вельмі зацікаўлены ў незалежных адвакатаў і праваабарончых арганізацыях, якія гатовыя адстойваць правы затрыманых. Пратэсты ў Беларусі ахопліваюць многія гарады, не толькі Мінск, і патрэбныя праваабаронцы ва ўсёй краіне.
Фінансавая дапамога таксама не перашкодзіць. Для завяршэння распрацоўкі грошай хапае. Але, калі заявак ад затрыманых беларусаў будзе шмат, давядзецца маштабавацца, каб паспяваць іх апрацоўваць. Акрамя таго, прыкладанне адпраўляе смс-паведамленні сваякам затрыманых, што таксама каштуе грошай.
Патрабуюцца:
праваабаронцы, адвакаты, гатовыя працаваць у Мінску і ў рэгіёнах;
фінансавая падтрымка (нават невялікія ахвяраванні моцна дапамагаюць);
патрэбныя фронтэнд распрацоўшчыкі (Vue.js або React);
кантакты СМІ і медыя, якія жадаюць атрымаць аператыўныя зводкі аб затрыманнях.
Пісаць сюды: belarus@litreev.com