У Гомелі затрымалі журналістаў Яўгена Меркіса і Марыну Драбышэўскую (відэа, дапоўнена)

Рэпарцёраў вязуць у Чыгуначны РАУС Гомеля.

Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс (фота: belsat.eu)

Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс (фота: belsat.eu)

Пра затрыманне 14 верасня Марына Драбышэўская паспела напісаць у сваім фэйсбуку.
Як Марына паспела паведаміць рэдакцыі «Моцных Навін», ДАІ спыніла аўтамабіль, аднак пасля праверкі дакументаў пад'ехала міліцэйская машына. Яўгена выцягнулі з машыны і затрымалі. За руль аўтамабіля Марыны сеў іншы супрацоўнік ДАІ. Іх адвезлі ў РАУС Чыгуначнага раёна.


11 верасня да журналісткі ў хату ламіліся невядомыя. Тады раніцай ёй патэлефанавалі нібыта з пошты і папрасілі тэрмінова забраць нейкую пасылку, якая прыйшла на імя Марыны і даўно ў іх ляжыць.
Аднак гэта быў зусім не тэлефонны нумар нумар паштовага аддзялення, а больш нагадваў тэлефоны аддзела па грамадзянству і міграцыі Чыгуначнага РАУСа Гомеля.
Марыны ў той час у хаце не было.
Пасля невядомыя пачалі званіць у дамафон, патрабаваць, каб маці Марыны адчыніла дзверы. І казаць ёй, што шукаюць журналістку.
Праз пэўны час невядомыя здолелі патрапіць у пад’езд і пачалі безупынна званіць ужо ў кватэру. Званок, відаць, не вытрымаў такой інтэнсіўнасці карыстання, і згарэў.
Яўгену Меркісу апошні раз прысудзілі 5 сутак арышту 24 жніўня, абвінаваціўшы ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства». Да гэтага журналіст таксама быў затрыманы і мусіў адседзець 15 сутак, але яго адпусцілі.