У жыхара «плошчы Пераменаў» прайшоў ператрус, заведзеная крымінальная справа
Сцяпан Латыпаў — жыхар вядомага двара па адрасе Сморгаўскі тракт, 1 — затрыманы ў рамках крымінальнай справы. Гэта паведаміў ягоны адвакат Ілля Пярхальскі. Ад якіх-небудзь падрабязнасцяў ён устрымаўся. Адвакат выказаў здагадку, што Сцяпана зараз павязуць у Следчы камітэт.
На гэтым відэа Сцяпана выводзяць з дому пасля следчых дзеянняў у яго кватэры. Мужчына ідзе ў суправаджэнні сілавікоў. Людзі вакол крычаць: "Ганьба!"
Да гэтага ў кватэры Сцяпана прайшоў ператрус. Па якім артыкуле заведзена справа — пакуль невядома.
Сцяпана затрымалі раніцай 15 верасня.
— Прыехала міліцыя, — распавядала відавочца Надзея. — Папрасілі разысціся. Сярод жыхароў, якія стаялі каля сцяны, быў і Сцяпан. Ён папрасіў супрацоўнікаў прадставіцца. Яны адмаўляліся са словамі, што прадставяцца ў РУУС. Яго ў рэшце рэшт сталі адцягваць за рукі-ногі, пацягнулі да міліцэйскай машыны, павалілі на зямлю. Народ пачаў заступацца. Пакуль ішлі гэтыя разборкі, прыехалі людзі ў аліўкавай форме без апазнавальных знакаў і з гучнымі крыкамі «Усім разысціся!»
Сцяпану Латыпаву 40 гадоў, ёсць ІП, якое «займаецца працамі, звязанымі з высокай рызыкай».
Паводле tut.by