Затрыманы сябра Каардынацыйнай рады Канстанцін Цітоў
Затрыманы яшчэ адзін член Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыст Канстанцін Цітоў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыкі са спасылкай на адваката Цітова.
Канстанцін Цітоў уваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады.
Абставіны затрымання пакуль не вядомыя. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, чалавек з такім іменем і прозвішчам быў затрыманы ўчора на акцыі пратэсту ў раёне вул. Карастаянавай каля 15 гадзін дня.
У цяперашні час з сямі членаў прэзідыума КР на свабодзе і ў Беларусі застаецца толькі Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Да яе таксама спрабавалі трапіць невядомыя з сілавых структур, але пасля таго, як дадому да Алексіевіч прыехалі журналісты і еўрапейскія дыпламаты, гэтыя спробы спыніліся.