Да журналісткі Марыны Драбышэўскай ломяцца ў хату невядомыя

 Да журналісткі з Гомеля Марыны Драбышэўскай ломяцца ў хату невядомыя.

627303_193086980821958_1738976855_o.jpg


Раніцай 11 верасня да гомельскай журналісткі Марыны Драбышэўскай патэлефанавалі. Сказалі, што тэлефануюць з пошты, і папрасілі тэрмінова забраць нейкую пасылку, якая прыйшла на імя Марыны і даўно ў іх ляжыць.

Аднак гэта быў зусім не тэлефонны нумар нумар паштовага аддзялення, а больш нагадваў тэлефоны аддзела па грамадзянству і міграцыі Чыгуначнага РАУСа Гомеля.

Марыны ў той час у хаце не было.

Пасля невядомыя пачалі званіць у дамафон, патрабаваць, каб маці Марыны адчыніла дзверы. І казаць ёй, што шукаюць журналістку.

Праз пэўны час невядомыя здолелі патрапіць у пад’езд і пачалі безупынна званіць ужо ў кватэру. Званок, відаць, не вытрымаў такой інтэнсіўнасці карыстання, і згарэў.

У хаце знаходзіцца маці Марыны, інвалід, якая хвалюецца і вельмі баіцца адкрываць дзверы ды пускаць у хату невядомых аргэсіўных людзей.