У рэдакцыю праекта «ИМЕНА» прыйшлі сілавікі ў масках
Людзі ў масках прыйшлі 11 верасня ў рэдакцыю дабрачыннага праекта "ИМЕНА". Як высветлілася, прынеслі ліст.
Раніцай 11 верасня людзі ў масках наведаліся ў рэдакцыю праекта, але нікога там не заспелі. Гэта пацвердзілі журналістам «Еўрарадыё» супрацоўнікі выдання і работнікі з аднаго з офісаў у тым жа будынку.
Пазней стала вядома, якая сілавая структура сёння наведара рэдакцыю праекта "ИМЕНА" — гэта былі прадстаўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ().
Кацярына Сінюк, заснавальніца праекта, паведаміла, што прыходзіў міліцыянт з лістом з АБЭЗ, на які рэдакцыя адкажа на наступным тыдні, паведамляе «Свабода».
АБЭЗ пакінула для супрацоўнікаў "ИМЕН" ліст, у якім просяць даць звесткі пра атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі з 1 студзеня 2020 года па цяперашні час, а таксама пра яе мэтавае выкарыстанне. Пры гэтым абэзаўцы просяць даць ім копіі адпаведных дакументаў.
Нядаўна праект "ИМЕНА" прапанаваў дапамогу ў лячэнні пратэстоўцам, пацярпелым падчас вулічных акцыяў.
Паводле euroradio.pl