Даля Грыбаўскайце пра рэжым Лукашэнкі: Гэта пачатак агоніі

Былая прэзідэнтка Літвы падчас візіту ў Кіеў дала інтэрв'ю «Украінскай праўдзе», у якім выказала сваё меркаванне пра будучыню Беларусі.

3306159_1598202718_167.jpg

Як зазначыла Даля Грыбаўскайце, постсавецкая прастора ў асноўным перайшла ад аўтарытарнага савецкага рэжыму да аўтарытарных групавых інтарэсаў, нават не партыйных, а асабістых. На яе думку, асобы, якія стварылі аўтарытарныя рэжымы па аналогіі з СССР, кланы, сем'і — галоўны паказчык таго, што ў гэтых краінах не адбылася дэмакратызацыя, яны засталіся аўтарытарнымі. Даля Грыбаўскайце звярнула ўвагу, што цяпер ёсць як мінімум дзве суседнія з Літвой краіны, якія ад аўтарытарызму ўжо амаль трапляюць у яму дыктатуры. У той жа час экс-прэзідэнтка падкрэсліла, што была здзіўленая таму супраціву, які аказала дыктатуры Беларусь.
 Для нас стала нечаканасцю, што такія, здавалася б, ціхія людзі здолелі ўстаць і сказаць «не» дыктатуры і постсавецкай прапагандзе, якія існуюць у Беларусі ўжо больш за 20 гадоў. Мы ўжо ведаем, што Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да стварэння міжнароднага трыбунала для расследавання паводзін і злачынстваў.
Ва ўсіх дыктатараў падобны лёс: яны не могуць ісці адны і змагацца да апошняга. Але што самае галоўнае? Беларусы змяніліся. Яны наважыліся бачыць у Лукашэнку тэрарыста і дыктатара. Без падтрымкі Крамля ён быў бы цяпер нікім. Аднак такія дыктатары падтрымліваюць адзін аднаго і трымаюцца на сваіх месцах да апошняга. У адваротным выпадку іх чакае міжнародны трыбунал.
Гэта пачатак агоніі, і ён гэта разумее, таму так стараецца адцягнуць час, які не на яго карысць.