Дар'я Домрачава нарадзіла дачку

Знакамітая беларуская спартсменка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален 1 кастрычніка сталі бацькамі. У зорнай пары нарадзілася прыгажуня-дачка. 3650 кг.

Здымак з Фэйсбука Б'ёрндалена

Здымак з Фэйсбука Б'ёрндалена


Дзяўчынка і мама пачуваюцца добра. Нараджала Дар'я ў 6-м радзільным доме Мінска, у палаце павышанай камфортнасці.
Па знаку задыяку дзяўчынка Шалі, стала быць, малая будзе сціплая і абаяльная.
***
Нагадаем, што ў красавіку 2016 года стала вядома, што пара чакае дзіця.
— 30 гадоў — выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай! Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці! — казала тады біятланістка.
Паводле «Нашай Нівы»