Дастаўка ежы на дронах? Ужо рэальнасць.
Калі пакеты з харчамі пачнуць прыносіць дроны — чакаць замовы давядзецца ўсяго 5 хвілін.

Дрон з піцай. Ілюстрацыйны здымак
Самы буйны сэрвіс дастаўкі ежы UberEats пачынае тэставаць новыя метады – цяпер прыносіць ежу будзе дрон.
У кампаніі плануецца, што дастаўка ежы будзе займаць ад 5 да 30 хвілінаў, усё залежыць ад таго, хто дастаўляе заказ – чалавек ці дрон. Выпрабаванні пройдуць у межах амерыканскай праграмы па стымуляванню развіцця тэставанняў лятучых дронаў, якую ўхваліў урад ЗША.
Акрамя Uber гэтую тэхналогію тэстуюць некалькі іншых кампаніяў: Alphabet, FedEx, Intel і Qualcomm.
Таксама паведамляецца, што Uber усё ж такі вернецца да тэставання беспілотных таксі.
Паводле Белсат