Два месяцы за кратамі за надпіс на асфальце
Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта.

Менавіта такое пакаранне прасіла ў суда для дзўячыны дзяржаўная абвінаваўца Юлія Даўгала. Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.
Нагадаем, Марыю Сафонаву абвінавацілі ў нанясенні надпісу "Жыве Беларусь" і выявы БЧБ-сцяга. Дзеянні Марыі кваліфікавалі па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах. Дзяўчыну затрымалі валанцёры чата "Антывандал": ударылі яе, парвалі заплечнік і выклікалі міліцыю.
