Дызайнер Артур Вакараў эвакуяваны з Беларусі пры дапамозе фонду «Байсол»
Пра гэта паведаміў у сябе ў Фэйсбуку кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак, піша «Н*ша Ніва».
«Я рабіў і раблю так шмат, што нават не ведаю паводле якой
справы 13 чэрвеня мяне выклікалі ў Следчы камітэт. Сказалі з’явіцца ў якасці
сведкі па крымінальнай справе на Першамайскую, 7 (УСК па Мінску) да следчага
такога. Па якой канкрэтна справе, адмовіліся адказаць», — казаў Артур.
Артур Вакараў — дызайнер, заснавальнік студыі дызайну
«Адліга». Ён супрацоўнічаў з рознымі культурнымі і грамадскімі ўстановамі.
Маляваў для «Радыё Свабода», «Арт-сядзібы», «Будзьма», «Еўрарадыё», «Лятучага
ўніверсітэта». Таксама працаваў з вядомымі беларускімі музыкамі. Рабіў вокладкі
для кніг Акудовіча, Мацкевіча, Разанава, Клінава, Марціновіча, Бабкова.
Падчас пратэстаў 2020-га маляваў афішы нядзельных Маршаў. Апошнія гады распрацоўваў кампаніі для Паўла Белавуса: святкаванне ўгодкаў БНР, «Годна», «Гоман», «Бусь Беларусь» і шмат іншых.