Facebook і Instagram будуць кантраляваць час, праведзены ў сацсетках
У інструменты дададуць панэль актыўнасці, штодзённы напамін і новы спосаб абмежавання колькасці апавяшчэнняў.
Facebook і Instagram запусцілі новыя інструменты, якія дазволяць карыстальнікам кантраляваць час, праведзены на платформах. Пра гэта Facebook заявіў у сваім блогу.
Новыя інструменты ўключаюць у сябе панэль актыўнасці, штодзённы напамін і новы спосаб абмежавання колькасці апавяшчэнняў, распрацаваныя сумесна з вядучымі экспертамі і арганізацыямі ў галіне вывучэння псіхічнага здароўя і навукоўцамі. Акрамя таго, эксперты кампаніі правялі ўласнае даследаванне і вывучылі меркаванні карыстальнікаў.
«Мы хочам, каб час, які людзі праводзяць у Facebook і Instagram, быў выдаткаваны свядома. Мы таксама спадзяемся, што гэтыя прылады дазволяць людзям больш эфектыўна кантраляваць час, які яны праводзяць на нашых платформах, а таксама дапамогуць бацькам і падлеткам дамовіцца аб прымальнай працягласці знаходжання ў сетках», — распавялі ў прэс-службе сацсетак.
Для таго каб скарыстацца інструментамі, неабходна перайсці на старонку налад у адным з прыкладанняў. У Instagram — гэта поле «Ваша актыўнасць», а ў Facebook — «Ваш час у Facebook». У верхняй частцы экрана высвяціцца панэль з часам, які карыстальнік траціць на дадатак, а таксама дэталёвую разбіўку па часе на кожны дзень.
Калі пазначыць ліміт часу працы з прыкладаннем, то пры яго перавышэнні, прыкладанне дашле апавяшчэнне. Можна ў любы час змяніць дзённую норму або адмяніць напамін, а таксама адключаць ўсе магчымыя push-паведамленні ў «Наладах апавяшчэнняў» на некаторы час.
Паводле sostav.ru