Facebook навучылі беларускай мове

Сацыяльныя сетка Facebook паведаміла аб даданні 24 новых моў у сістэму аўтаматычнага перакладу — сярод іх з'явілася і беларуская

cfe36a75c2.png


Для таго, каб палепшыць пераклад з беларускай на англійскую, Facebook пабудавала мультымоўную сістэму, заснаваную на падабенстве беларускай лексікі з украінскай, паведамляе dev.by. У ёй машыннае навучанне выкарыстоўвае пераклад з беларускай на ўкраінскую, каб атрымаць выніковы вынік на англійскай мове. У некаторых выпадках такія мультымоўныя сістэмы выкарыстоўваюць да чатырох «прамежкавых» моў.
Прадстаўнікі сацсеткі паведамілі, што некаторы час не маглі дадаваць новыя мовы з-за тэхнічных складанасцяў. Пасля рашэння гэтай праблема мэта моўнай каманды Facebook — "не пакінуць ніводнай мовы незаўважанай». Пасля абнаўлення аўтаматычны пераклад сацыяльнай сеткі працуе з 4,5 тысячамі моўных пар.