Генпракуратура ўзбудзіла справу з-за паведамлення ў Тэлеграме пра пракуратуру Магілёўскай вобласці
Упраўленне ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК) пасля паведамлення ў Тэлеграме пра пракурора Магілёўскай вобласці Аляксандра Чадзюка.
![prakuratura_1.jpg prakuratura_1.jpg](/img/v1/images/prakuratura_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Згодна з матэрыяламі справы, неўстаноўленая асоба ў месенджары Telegram распаўсюдзіла загадзя ілжывыя звесткі пра тое, што пракурор Магілёўскай вобласці нібыта 13 студзеня 2022 года на нарадзе публічна агучыў інфармацыю, якая дыскрэдытуе дзейнасць дзяржаўных органаў, а таксама пра неаднастайнае ўжыванне закону, няроўнасць грамадзян перад ім», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Ведамства не прыводзіць ніякіх падрабязнасцей, але заяўляе, што распаўсюджаная ў месенджары інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.