Хронікі рэпрэсій за 4 ліпеня: ДзяржТБ паказала экстрэмізм?
Прапагандысты паказваюць ролік пра былую палітзняволеную, якая збегла з «хіміі» — у ім выкарыстаны фотаздымак «Вясны». Ці палічаць гэта экстрэмізмам? Праваабаронцы ведаюць пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю. Частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні. Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення.
![hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp](/img/v1/images/hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Новыя экстрэмісты: Фільм пра Лукашэнку, які мае з мільённымі праглядамі
- «Экстрэмісцкім» прызналі фільм пра Лукашэнку, які мае больш за 2,2 мільёна праглядаў
Гаворка пра відэа расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пад назвай «Как властитель Беларуси остается непотопляемым 30 лет». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 1 ліпеня.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
- Старонка ў Facebook «Беларуская Дыяспара Беластока»;
- Відэаролікі «У беларусаў забіраюць маёмасьць», «40 тысяч зваротаў у КДБ», «Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў в..не - расьсьледаваньне BelPol»;
- TikTok-старонкі «Lolik», «traianus_n1», «Вера Лiцвiн», «Пара/Para!».
Абмежаваны доступ да «Беларускага народнага трыбуналу»
Па пастанове пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал».
Як паведамляе Генпракуратура, падставай для прыняцця рашэння сталі парушэнні гэтым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
У прыватнасці, на партале «размяшчаліся матэрыялы, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, якія накіраваны на распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы, дыскрэдытацыю Лукашэнкі, органаў улады і праваахоўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а таксама заклікі да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ўдзелу ў іх».
Дачка Рыгора Кастусёва: Ён ужо дома, а дома і сцены лечаць
На волю выйшаў палітзняволены старшыня БНФ Рыгор Кастусёў. Дачка палітыка Галіна Антончык падзялілася з «Нашай Нівай» першымі эмоцыямі ад гутаркі з бацькам.
Пакуль што Галіна паспела сазваніцца з бацькам толькі на некалькі хвілін:
«Пабачылі адно аднаго, усе расхваляваліся, расплакаліся. Мы пабачылі, што ён дома, усё добра».
Паводле словаў Кастусёва, яго вызваленне звязанае з амністыяй. Пра стан здароўя палітыка пакуль што нічога не вядома:
«Я бачыла толькі яго твар. Чалавек, якога адпусцілі, дакладна будзе задаволены. І ён вельмі добра выглядаў, усміхаўся, бо апынуўся дома і пабачыў родных. Ён быў, канечне, вельмі рады апынуцца на волі.
Ніякіх іншых пытанняў я яму не задавала. Як ён сябе адчувае, што ён будзе рабіць — гэта ўсё пасля, бо цяпер усе на эмоцыях. Добра, што ён ужо дома, дома і сцены лечаць».
Глядзіце таксама
![Сяргей Навумчык: Цяперашняе вызваленне палітвязняў – ніякая не міласэрнасьць Сяргей Навумчык: Бізнес, ніякай гуманнасці](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__14__logo_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Ксёндз Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю: супраць яго завялі крымінальную справу
Святар павінен быў выйсці на волю 2 ліпеня, аднак гэтага не адбылося.
Katolik.life паведамляе, што 5 ліпеня святара маюць намер перавесці ў следчы ізалятар у Віцебску – гэта значыць, што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.
Святар Анджэй Юхневіч выказваў салідарнасць з украінскім народам і запрашаў да малітвы аб хутчэйшым завяршэнні вайны.
Святар знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 55 сутак. Яго судзілі як мінімум чатыры разы запар, кожны раз падаўжаючы тэрмін арышту.
Вынесены прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах «абразіў» Лукашэнку
![tolkacz.jpg tolkacz.jpg](/img/v1/images/tolkacz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1720109054&w=528)
У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў «абразе Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Вясной, падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Лукашэнкі. Падчас судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі «хуткую», якая адвезла яго ў шпіталь. Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.
Cуддзя Таццяна Шыман прызнала Толкача вінаватым і прызначыла 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
На дзяржТВ выкарысталі фота ПЦ Вясна: ці палічаць гэта распаўсюдам экстрэмізму?
![lyskovicz_na_bt.jpg lyskovicz_na_bt.jpg](/img/v1/images/lyskovicz_na_bt.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1720109040&w=528)
Прапагандысты паказваюць ролік пра былую палітзняволеную, якая збегла з «хіміі» — у ім выкарыстаны фотаздымак «Вясны».
На брэсцкім дзяржтэлеканале перыядычна паказваюць ролік пра былую палітзняволеную Вікторыю Лысковіч, якая адбывала тэрмін на «хіміі» па «карагоднай справы». Пасля рэйду сілавікоў па ПУАТ з'явілася перспектыва яшчэ адной крымінальнай справы, таму ў пачатку 2022 года дзяўчына збегла ў Літву.
І вось праз 2 гады, у красавіку гэтага года, брэсцкае дзяржТВ у перадачы «Дзяжурная частка» паказала «магшот» Вікторыі — паведамлялася, што яе шукае ПУАТ, бо Вікторыя «ў міждзяржаўным вышуку» за «самавольнае пакіданне папраўчай установы».
А на днях з'явіўся другі ролік — там выкарыстоўваліся іншыя фатаграфіі, тым ліку фота з інтэрв'ю Вікторыі для «Вясны» з Літвы (вадзяны знак «Вясны» на фота абрэзалі). Гледачоў папрасілі патэлефанаваць у міліцыю і паведаміць месцазнаходжанне жанчыны, піша @viasna_brest.
Затрыманне з пісталетам — за татуіроўку
![zatrymanne_za_tatu.jpg zatrymanne_za_tatu.jpg](/img/v1/images/zatrymanne_za_tatu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1720109039&w=528)
Жыхара Гродна жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманні на яго наставілі пісталет
На «палонным відэа» затрыманы кажа, што 18 гадоў быў футбольным фанатам і зрабіў татуіроўку «АСАВ» на шыі.
На кадрах пасля затрымання на твары мужчыны бачныя гематомы.
Глядзіце таксама
![Галоўнае — да кожнага чалавека падабраць правільны аргумент. Як прымусіць да гуманізму? Прымус да гуманізму: добрым словам і пераканаўчымі аргументамі!](/img/v1/images/belarus_babrujsk_balahanau_2023_fota_novy_czas__3__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Палітвязню Дзмітрыю Разановічу пакінулі прысуд без зменаў
Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.
У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Мікалая Сянько пакінула яму прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.