Хто такая праваабаронца Наста Лойка, якая дапамагала ўсім?
Сёння ў Мінгарсудзе пачалі судзіць праваабаронцу Насту Лойку — тую, што ў красавіку, якая падазравала магчымае доўгае зняволенне, напісала свайму сабаку развітальны ліст з СІЗА.
Наста Лойка прыйшла ў праваабаронцу ў канцы 2000-х гадоў і з таго часу дапамагала тым, чые правы парушаліся ў Беларусі: палітычным актывістам і мігрантам.
У 2016 заснавала «Праваабарончы стартап» Human Constanta, дзе вучыла беларусаў абараняць сябе перад дзяржавай.
«Медыязона» распавядаедае пра праваабаронцу, якая паміж арыштамі ездзіла за мяжу пабачыць сяброў і заўсёды вярталася. У лістападзе 2022-га яе затрымалі і змясцілі ў ізалятар.
Наста Лойка пачала працаваць з тэмай палітвязняў яшчэ ў канцы 2000-х гадоў. Па словах праваабаронцы Эніры Браніцкай, у той час Лойка, будучы студэнткай юрыдычнага факультэта, звярнулася да яе: «Я б хацела займацца праваабарончай дзейнасцю, можа, вы мне нешта падкажаце?».
З часам яна занялася стратэгічнай і юрыдычнай праваабарончай і прыйшла працаваць у «Вясну».
«Ёй вельмі блізкія тэмы недыскрымінацыі і абароны ўразлівых груп, талерантнасці, мовы варожасці, злачынстваў на глебе нянавісці. Яна заўсёды была адчувальная да парушэння правоў найбольш уразлівых груп. У Беларусі гэта ў тым ліку палітычныя актывісты. У нейкія моманты, калі ў краіне станавілася лягчэй з рэпрэсіямі, Наста займалася, напрыклад, праектамі па прававой дапамозе асобам з вопытам бяздомнасці», — распавядае Браніцкая.
«Праваабарончы стартап». Стварэнне Human Constanta
У 2016 годзе Лойка разам з чатырма паплечнікамі заснавала праваабарончую арганізацыю Human Constanta. Тады калегі аб'ядналіся праз мігранцкі крызіс на беларускай мяжы.
«Была ідэя стварыць новую праваабарончую арганізацыю па тых тэмах, якія не былі ахоплены на той момант, або былі ахоплены недастаткова. Хацелі стварыць нешта, чаго яшчэ не было ў Беларусі. Таму стварылі, як мы самі казалі, праваабарончы стартап», — тлумачыць спецыялістка ў камунікацыях Human Constanta Юля.
Да 2019 года арганізацыя правяла дзясяткі адукацыйных мерапрыемстваў, займалася аналітыкай і прававой дапамогай. Як кажа Юля, сама яна хацела to make human rights great again. «Цяпер, гледзячы на гэта, у мяне глыбокі боль. Мне здаецца, мы нічога кардынальна не змаглі змяніць, калі ўсё адбылося вось так, раз так усё адкацілася».
Летам 2021 года сілавікі правялі ператрусы ў актывістаў, палітыкаў і праваабаронцаў, у тым ліку з Human Constanta. 23 ліпеня Мінгарвыканкам ліквідаваў арганізацыю, як і шэраг іншых праваабарончых і грамадскіх ініцыятыў.
Тады Лойка сказала, што ліквідацыя мала паўплывае на арганізацыі, таму што многія НКА і да гэтага не маглі свабодна працаваць. «Будуць працягваць працу ў такім статусе з пагрозай адміністрацыйнай адказнасці, як «Вясна» працуе з 2003 года», — казала яна.
«Бывай, дарагі сабака». Эрык, сяброўкі і Гары Потэр
У працы Лойка ўмела звязваць людзей — праз юрыдычную кансультацыю яна дапамагала сотням чалавек, якія цяпер жывуць па ўсім свеце, распавядае яе сяброўка і журналістка Ірына Арахоўская.
Арахоўская пазнаёмілася з Лойка каля 10 гадоў таму, таксама праз тэму падтрымкі палітвязняў. Сяброўкі нарадзіліся ў адзін дзень з праваабаронцай Марфай Рабковай і адзначалі свята разам.
«Мы таксама любім Гары Потэра. Там быў такі эльф Добі. І ў нас ёсць тры саколкі, якія зрабіў мой муж, там напісана «Добі — вольны эльф». Я ведаю, што ў дзяўчат там у камерах яны ёсць. Толькі не ведаю, ці прапусцілі яе да Марфы ў турму. Але дакладна [ў СІЗА] на Валадарскага былі, і ў Насты яна таксама ёсць».
У 2016 годзе праваабаронца завяла сабаку і з'ехала ад маці. Эрыка — помесь аўчаркі і дварняжкі — узялі з прытулку, у якім валанцёрыла Марфа Рабкова. Лойка шмат займалася з сабакам і, як кажа Арахоўская, зрабіла яго «сацыялізаваным сабакам». У СІЗА Лойка напісала гадаванцу развітальны ліст.
«Я спадзяюся, што рэшта твайго жыцця пройдзе спакойна й радасна. Бо на сваім жыцці я ўжо паставіла пакутлівы крыж < ... > Бывай, дарагі сабака. Ты — самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці. Я буду любіць цябе заўсёды», — пісала праваабаронца.
Цяпер сабака ў Чэхіі. Эрыка ўзялі да сябе знаёмыя Насты Лойка.
«Ён самы шчаслівы сабака на свеце, ён жыве ў прыватным доме, з відам на горы. Яны пра яго клапацяцца, вельмі адказныя людзі. Яны разумеюць, што калі Наста хутка выйдзе, то яны аддуць сабаку. Наста ведае, дзе сабака. Думаю, што гэта зрабіла яе трошачку спакайнейшай», — разважае Арахоўская.
«Яна заўсёды думала пра ўсіх». Бясконцыя арышты
Насту Лойку затрымалі 6 верасня 2022 года. Гэта адбылося пасля пасяджэння па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» ў Мінскім гарадскім судзе. Пасля яе некалькі разоў перазатрымлівалі паводле адміністрацыйных артыкулаў. У кастрычніку Лойка выйшла на волю, а ў лістападзе зноў была затрыманая. Пасля чарговых сутак арышту праваабаронца не выйшла на волю.
Падчас першага арышту яна перасякалася з жанчынамі, якіх затрымлівалі па артыкулах, не звязаных з палітыкай. Калі Лойка выйшла на волю, «два словы сказала пра сябе і потым увесь час казала пра тых жанчын», распавядае Арахоўская.
« Мне падаецца, што яе падмурак — гэта правы чалавека. Бо яна бачыла ў гэтым такое кола, што чалавек адзін раз трапляе — і потым ён увесь час пачынае трапляць. У яго няма як бы шанса на рэабілітацыю. Яна думала, як такім людзям дапамагаць. Яна заўжды думала пра ўсіх
Паміж адміністрацыйнымі арыштамі Лойка ездзіла ў Вільню і бачылася з сяброўкамі. Са слоў Браніцкай, на той момант ім здавалася, што калі сілавікі не распачалі крымінальную справу падчас першага арышту, то «яны ад яе адстануць», таму праваабаронца вярнулася ў Мінск.
СІЗА і крымінальная справа за справаздачу
Апошнія гады Лойка займалася тэматыкай антыэкстрэмізму — маніторынгам прымянення экстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі, гранямі паміж свабодай выказвання і экстрэмізмам, праявамі нецярпімасці.
Цяпер Насце Лойка выстаўленае абвінавачванне ў распальванні варожасці. Падставай для крымінальнай справы стаў удзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. Яе калегі пісалі, што даклад утрымліваў крытыку супрацоўнікаў міліцыі, якую цяпер следчыя кваліфікавалі як «распальванне варожасці» да міліцыянтаў.
«Тое, што яна вывучала ў апошнія гады, пра што прасоўвала лепшыя стандарты, па гэтым у выніку яе і будуць судзіць. У яе, як я разумею, вялікі дысананс сёння: з аднаго боку яна не хоча рыхтавацца да суду, таму што разумее яго абсурднасць, а з другога боку, яна, як прафесіянал, не можа зусім здацца», — кажа Браніцкая.
У СІЗА Лойка вучыць французскую і польскую, шмат чытае. Як і да затрымання, працягвае есці толькі веганскую ежу. Знайсці ў СІЗА прадукты нежывёльнага паходжання складана, таму з харчаваннем дапамагаюць перадачы.
«Прыходзяць пасылкі, напрыклад, з Германіі, ад людзей, якім яна калісьці аказвала прававую дапамогу. Таму што яна ў тым ліку працавала з замежнікамі, якія транзітам ехалі ў Еўропу. І былі кліенты, напрыклад, палітычныя актывісты з Таджыкістана, якія атрымалі статус уцекача ў Героманіі і яны пасылалі ёй пасылку адтуль. Пасылкі дапамагаюць харчавацца і жыць неяк».
Паводле "Медыязона", пераклад НЧ