Instagram забаніў гродненскага блогера, які ў сацсетцы заўзята тапіў за Лукашэнку і падтрымліваў АМАП
Гэта ўжо не першы такі выпадак.
Instagram заблакаваў старонку 32-гадовага гродненскага блогера Антона Шабашова, паведамляе «Куку».
Той у сваім акаунце заўзята падтрымліваў Лукашэнку і посціў справаздачы аб акцыях у падтрымку АМАПа. Профіль Шабашова ў інстаграме налічваў амаль 4,5 тысячы падпісчыкаў.
У канцы 2020-га, дарэчы, блогер звольніўся з прадпрыемства «Хімвалакно», бо «страціў павагу» ў калектыве праз свае палітычныя погляды.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі Instagram баніць тых, хто дэманстрацыйна падтрымлівае дзеючую ўладу. Раней сваіх старонак у папулярнай сацыяльнай сетцы пазбавіліся эстраднікі Аляксандр Саладуха, Алена Ланская і сёстры Груздзевы, дэпутатка Марыя Васілевіч і нават хакейны клуб «Дынама» (Мінск).