Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Новым годам

«Вы даказалі, што страхам і сілаю вас ужо не перамагчы».

Старшыня Рады БНР віншуе беларусаў з Новым годам.
«Дзякуючы вашаму гераізму і вашай годнасці здабылі вы для Беларусі ў гэтым 2020 годзе спецыяльнае месца ў сэрцах добразычлівых людзей усяго свету», — кажа старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла ў пераднавагоднім звароце да беларускага народу.