Ябацькі раз'юшыліся і не хочуць, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса
Ваяўнічыя прыхільнікі Лукашэнкі пачалі кампанію супраць таго, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса. Праўладная актывістка Вольга Бондарава ад імя «Гродзенскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Аркона» звярнулася ў Гродзенскі аблвыканкам з просьбай паўплываць на гэтае рашэнне, піша «Еўрарадыё».
Яна лічыць, што кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама не
мела рацыі, калі «цішком прагаласавала за прысваенне дзяржаўнай установе
культуры імя прапольскага дзеяча і махрыстага нацыяналіста». Гэта пра
знакамітага беларускага літаратуразнаўцу, лаўрэата Ордэна Францыска Скарыны.
Адказ ад ведамства Бондарава пакуль не размясціла.
Пра тое, што Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя
Адама Мальдзіса, напісаў яго сын Яраслаў. Шыльда на будынку бібліятэкі мусіць
з'явіцца 7 жніўня, да 90-х угодкаў са дня нараджэння навукоўца.