Як пачаць змены ў жыцці? Некалькі простых правіл

Разбіраемся з тым, як перамены ў адной сферы жыцця могуць якасна змяніць і ўсе астатнія. Прапануем простыя правілы, што дапамогуць вам змяніць сваё жыццё.

_belarus_babrujsk_szpacyr_2023_fota_novy_czas__6__logo.jpg

Станоўчыя змены ў адной жыццёвай сферы, нават зусім невялікія, даюць магутны штуршок. Галоўнае — выкарыстоўваць атрыманую матывацыю, каб дзень за днём мяняць і іншыя сферы жыцця.

"Чалавек не можа рабіць правільна ў адной сферы жыцця, пакуль ён памыляецца ў іншых", — так лічыў Махатма Гандзі.

Напрыклад, кожны дзень пытайце ў самога сябе: "Ці палепшыў я хаця б на 1% сваё фізічнае, эмацыйнае, псіхалагічнае і душэўнае здароўе?"

Чым лепш вы становіцеся, тым большым будзе жаданне ўдасканальвацца далей. Чым больш вучыцеся, тым больш разумееце, што вам яшчэ шмат чаго трэба даведацца. Усведамленне, што сёння вы сталі лепш, чым былі ўчора, насамрэч акрыляе. Толькі ўявіце сабе, чаго вы зможаце дабіцца заўтра!

Нястрашна, калі вы не ведаеце, з чаго пачаць. Галоўнае — пачаць хаця б з чаго-небудзь. Так, змены не адбываюцца за раз, але яны пачынаюцца з аднаго дзеяння. Як кажуць кітайцы — “шлях у тысячу лі пачынаецца з аднаго кроку”.

Мысленне

Каб пачаць жыццёвыя перамены, перш за ўсё трэба змяніць мысленне.

Ужо даўно даказана, што чалавек здольны кіраваць і кантраляваць уласную хаду думак. Гэты працэс вядома не такі просты, як падаецца. Яго нельга параўнаць з кіраваннем, напрыклад, рукой або нагой. Але гэта выдатны спосаб развіць у сабе дысцыпліну і самаўпэўненасць.

Практыкуйце самаўнушэнне. Словы, якія мы прамаўляем у гутарцы ці самому сабе, у вялікай ступені ўплываюць і на нашае мысленне

Пазбягайце сумневаў. Сумневы рэзка падрываюць нашую веру ў сябе. Яны падаюць знак іншым аб тым, што вы не гатовы. Калі сустракаецеся з сумневамі, проста верце ў сябе і спадзявайцеся на лепшае. Усе пасьпяховыя людзі ўмеюць спраўляцца з сумневамі, таму ім не знаёмае слова няўпэўненасць.

Рэчы, якія натхняюць

Вашу асобу фармуюць людзі, з якімі вы праводзіце час. Не марнуйце яго на тых, хто атручвае ваша жыццё. Бо гэта ваш найважнейшы актыў, якім не варта ні ў якім разе раскідвацца. Не бярыце да галавы словы таксічных людзей, не прымайце блізка да сэрца крытыку тых, да каго б вы не сталі прыслухоўвацца ў прынцыпе.

Быць свабодным - значыць не залежаць ад рашэнняў іншых людзей ва ўсім, што тычыцца вашага самаразвіцця. Заўжды і ва ўсіх сітуацыях заставайцеся самім сабой. Не параўноўвайце сябе з іншымі, бо такое параўнанне нівелюе вашую індывідуальнасць. Моцны і самадастатковы чалавек усведамляе тое, таму ніколі не стане так рабіць.

Каб дасягнуць чагосьці ў любой сферы, патрэбна энергія: фізічная, эмацыйная, творчая, духоўная Старайцеся папаўняць кожны з відаў энергіі. Спрыяльны момант не наступіць ніколі, таму варта перастаць чакаць цуду і парадкаваць сваё жыццё ўжо зараз.

Не варта быць шматслоўным на новым шляху. Проста старайцеся дапамагчы іншым. Трэба змяніць мысленне: аддаваць, не чакаючы выгады для сябе і не шкадуючы, што вы нешта губляеце. Новае жыццё проста можна пачаць з вялікага энтузіязму, які будзе карысным і сабе і іншым.

Не трэба таксама казаць усім запар: "Я пачынаю жыць па новаму, таму перастаю рабіць гэта і пачынаю тое". Не забывайцеся ніколі, што вы з сябе ўяўляеце. Шукайце прычыны ўсміхацца кожны дзень.

Ачысціце сваё жыццё ад усяго непатрэбнага. Бо калі ўжо і пачынаць усё з чыстага ліста, то трэба пазбавіцца ад хламу, пры чым як фізічнага, так і псіхалагічнага. Выразна вызначыцеся са сваімі каштоўнасцямі і прынцыпамі і не бойцеся іх прытрымлівацца.

Пазбаўцеся ад шкодных звычак. Для фарміравання любой звычкі дастаткова 3 тыдні. За гэты час арганізм і мозг поўнасцю набывае новы тэмп жыцця.

3 простыя правілы на жыццё:

  • Калі не прыкладаць намаганні, каб атрымаць тое, што хочаш – яно ніколі не стане тваім.

  • Пакуль не спытаешся, адказам заўсёды будзе заставацца “не”.

  • Не робячы спробаў зрабіць крок наперад, пагаджаешся са сваім становішчам і застаешся на адным месцы.


Глядзіце таксама