Як упрыгожылі галоўныя плошчы двух найбліжэйшых сталіц да зімовых святаў — 2024

Адлегласць паміж беларускай і літоўскай сталіцамі складае ўсяго 172 кіламетры — гэта меней за тое, каб дабрацца з Мінску ў любы абласны горад. Але, гледзячы на фотаздымкі калядных плошчаў, цяжка ўявіць, што яны зроблены ў суседніх краінах, ды яшчэ і ў адзін прамежак часу.

Галоўная ялінка Вільні на Катэдральнай плошчы 

Галоўная ялінка Вільні на Катэдральнай плошчы 

У першым выпадку мясцовыя ўлады прапануюць гараджанам еўрапейскую прастору, прапітаную водарам абляпіхавага глінтвэйну і бельгійскіх вафляў, а ў другім — духам «савецкай эстэтыкі». 

Калядная ялінка

Канцэпцыя галоўнай ялінкі Вільні штогод абіраецца публічным адкрытым конкурсам, пераможцы якога даводзіцца ўпрыгожыць Катэдральную плошчу сваім шэдэўрам. У 2023-ім горад адзначаў юбілей: на 700 гадоў муніцыпалітэт раскашэліўся на вялізную каркасную ялінку ў выгляде торта з 700 свечкамі. Кошт такога праекта склаў рэкордную 231 тысячу еўра, у той час як цяпер — менш за 90 тысяч. 

Сёлета мясцовыя ўлады ўсіх паветаў Літвы вырашылі поўнасцю адмовіцца ад штучных галінак і конусападобных каркасаў на карысць жывых ялінак. У Вільні гэта паўнацэннае дрэва на тоўстым ствале, абгорнутае агляднай пляцоўкай у выглядзе калядных падарункаў. Ялінку ўпрыгожылі залацістымі шарыкамі і агенчыкамі цёплага адцення, каб перадаць гараджанам утульнасць, адчуванне шчодрасці і напаміны пра традыцыі. Дрэва размясцілі такім чынам, каб цень ад яго галінак падала па Катэдральную вежу.

У Мінску ж традыцыйна ўсталяваны тыповы конус з так званым «светавым шоў» на піксельнай сетцы. Звычайна гэта набор кідкіх неспалучальных колераў, але ў мінулыя гады па ім дэманстравалі ў тым ліку і чырвона-зялёны сцяг. Больш нічога прывабнага ў гэтай ялінцы няма, адзінае што, у адрозненне ад праспекта Незалежнасці ўвянчаная яна каляднай віфлеемскай зоркай. 

Галоўная ялінка Вільні на Катэдральнай плошчы

Галоўная ялінка Вільні на Катэдральнай плошчы

Галоўная ялінка Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Фота Onliner 

Галоўная ялінка Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Фота Onliner 

Галоўны праспект

Праспект Гедыміна ў Вільні летась дэкараваны мінімалістычнымі беласнежнымі фігурамі ў выглядзе патокаў завірухі, а сама праезная частка перакрытая на перыяд усіх святаў. Што да Мінску, праспект Незалежнасці гэтай зімой «упрыгожылі» савецкімі зоркамі і полымем вечнага агню, колеры якога яшчэ і выклікаюць асацыяцыі з георгіеўскай стужкай, што стала адным з сімвалаў уварвання Расіі ва Украіну.

Праспект Гедыміна ў Вільні

Праспект Гедыміна ў Вільні

Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота Onliner

Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота Onliner

Калядны гарадок і забавы

Вакол віленскай ялінкі размясцілася даволі сціплая, але гарная ды ўтульная зона адпачынку. На святочным кірмашы можна не толькі выпіць кубачак глінтвэйну на любым соку ці віне, але і набыць мноства падарункаў: калядныя пернікі, ледзянцы, шакоцісы, печаныя ялінкі ў шакаладзе, каўбасы і вырабы з каноплі. У мінусавую тэмпературу (з гэтым ёсць праблемы) гараджанам даступны лядовы каток ва ўнутраным дворыку палаца Вялікіх Князёў. 

Упрыгожанні на Катэдральнай плошчы ў Вільні

Упрыгожанні на Катэдральнай плошчы ў Вільні

Дэкарацыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Фота Onliner

Дэкарацыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Фота Onliner

На Кастрычніцкай плошчы ўсталяваныя толькі некалькі нязграбных дэкаратыўных дамоў у стылі а-ля «Амстэрдам», сабраныя з танных матэрыялаў абсалютна бесталковымі майстрамі, і ўжо класічныя металічныя дрэвы, якія даўно можна ўбачыць у розных частках горада. 

Упрыгожванні на Катэдральнай плошчы ў Вільні