Калі вельмі доўга ісці да поспеху — неўзабаве ты ў гэты поспех уляпаешся
Беларускія і расійскія ўлады прывыклі лічыць Захад слабым і бездапаможным. Пазбавіцца ад гэтай ілюзіі цяжка, дый неяк і не хочацца — бо занадта ж яна прыемная… Аднак зрабіць тое давядзецца, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».
Ёсць адзін выраз, які яскрава апісвае бягучы знешнепалітычны стан беларускіх уладаў. Ён, праўда, зусім недарэчны ў маіх да цябе лістах, але не хвалюйся. Я замяню дрэннае слова сінонімам. Як гаворыцца, Пушкін дапісаўся, Гагарын далятаўся, а сёй-той дапрамаўляўся. З сінонімам гучыць менш экспрэсіўна, але ты зразумела, што я меў на ўвазе.
Таму што гэта класічны выпадак, калі сёй-той дапрамаўляўся. Вось спачатку ён уявіў сябе вялікай ядзернай дзяржавай. Махаў у розныя бакі віртуальнымі боегалоўкамі. Чужымі, падкрэсліваю, віртуальнымі боегалоўкамі. Маляваў цэнтры прыняцця рашэнняў на сакрэтных картах і абяцаў, што свету мала не падасца.
Потым абзавёўся сабе наймітамі і вырашыў, што ён цяпер ужо амаль другая армія свету. Ну а што? Пасля таго, як з першай другой арміяй свету здарыўся неспадзяванка, гэта месца можа заняць у прынцыпе любы ахвочы. Хтосьці і заняў. А заадно заняў у сваім тэлевізары Варшаву і Жешуў. Зноў жа — чужымі, што характэрна, — наймітамі.
Ну і калі вельмі доўга ісці да поспеху, то, урэшце, ты ў гэты поспех уляпаешся. Галоўнае ж, што ніхто чалавека не чапаў на самай справе. Год ЕС не ўспамінаў ні пра якія санкцыі супраць беларускіх уладаў. Галоўнай санкцыяй, якую яны ў сябе абмяркоўвалі, было захаванне санкцый супраць беларускага калію.
А да серады апамяталіся і вырашылі, што ўжо самы час увесці што-небудзь новае. І, пры ўсёй маёй павазе да беларускай апазіцыі, я асабіста лічу, што галоўная заслуга ў прыняцці новых санкцый належыць усё ж беларускім уладам. Ну ніхто дзеля гэтых санкцый так не стараўся, як стараліся яны.
Пакуль не вельмі зразумела, якія канкрэтна прынятыя санкцыі. Проста іх яшчэ не паспявалі апублікаваць. Але сутнасць не ў гэтым. Галоўнае, што яны пра гэтыя санкцыі прыгадалі — і гэта пасля гадавога перапынку.
А бліжэйшыя суседзі яшчэ ўспомнілі, што ў іх ёсць агульная мяжа. (Хоць, улічваючы бесперапынныя мігранцкія штурмы, такое не забудзеш). І вось учора польскі міністр замежных спраў сказаў, што ў выпадку правакацыяй з наймітамі палякі гатовыя закрыць на гэтай мяжы апошняе акенца. А Літва і Латвія могуць да іх далучыцца.
Што беларускія, што расійскія ўлады прывыклі лічыць Захад слабым і бездапаможным. Пазбавіцца ад гэтай ілюзіі цяжка, дый неяк і не хочацца. Бо занадта ж яна прыемная. Хоць западозрыць нядобрае можна было яшчэ пасля першага мігранцкага крызісу. Але калі прызнаць свет такім, які ён ёсць насамрэч, то куды тады падзець сваю геапалітычную веліч?
P. S. А мне застаецца толькі нагадаць пра сокалаў, якія скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалі.