Колькі каштуе памерці ў Беларусі? (інфаграфіка)

Каманда аналітыкаў Picodi.com палічыла, колькі каштуюць пахаванне і як адрозніваюцца выдаткі на традыцыйнае пахаванне і крэмацыю. Мы таксама праверылі, якую матэрыяльную дапамогу аказваюць дзяржавы сваім грамадзянам: Беларусь адносіцца да краін, дзе выплачваецца кампенсацыя на пахаванне, аднак яе памер — не самы вялікі.

a_grave_expense.jpg


Апошнія 5 гадоў у Беларусі штогод памірае каля 120 тысяч чалавек. Традыцыйнае пахаванне і крэмацыя маюць значныя адрозненні, але некаторыя выдаткі аднолькавыя ў абодвух выпадках. Напрыклад, падрыхтоўка цела палегчыць гаманец на 250 рублёў, бо ў гэтую паслугу ўваходзяць: абмыванне, бальзамаванне, нанясенне макіяжу і пераапрананне. Зразумела, цела трэба транспартаваць, а арэнда катафалка ў сярэднім складае 200 рублёў.

raschody_na_pachavannie_u_bielarusi.png

Само пахаванне складаецца з цырымоніі (свецкай або царкоўнай) і памінак. Кошт першай часткі можа каштаваць каля 180 рублёў — у гэтую суму ўваходзіць арэнда залы або храма і аплата паслуг вядучага або святара. У сваю чаргу памінкі ў рэстаране на 30 чалавек абыдуцца амаль у 600 рублёў.

У выпадку традыцыйнага пахавання трэба браць у разлік кошт труны — у сярэднім 200 рублёў. Згодна з законам, месца на могілках дзяржава прадаставіць бясплатна, а вось капанне магілы можа абыйсціся ў 350 рублёў (у зімовы перыяд). Да дарагой атрыбутыкі варта аднесці помнік — стандартнае простае надмагілле каштуе каля 400 рублёў.

Калі гаворка ідзе пра крэмацыю, яе кошт складае 229 рублёў (уключаючы кошт простай труны). Таксама да гэтага артыкула выдаткаў адносяцца скрыня, яе сярэдні кошт — 130 рублёў. Для скрыні неабходна прадугледзець месца ў калумбарыі. Пахаванне скрыні і ніша абыйдуцца ў 270 рублёў.

Сумуючы ўсе выдаткі, можна сцвярджаць, што крэміраванне танней: традыцыйнае пахаванне абыйдзецца ў сярэднім у 2199 рублёў, а крэмацыя — у 1878 рублёў.

Дзе паміраць даражэй за ўсё?

Які выгляд пахавання самы папулярны ў іншых 16 краінах, і колькі ён каштуе? І як нашая краіна выглядае на фоне іншых дзяржаў?

dziarzaunyja_vyplaty_i_raschody_na_pachavannie.png


З краін, якія трапілі ў рэйтынг, самае дарагое пахаванне ў Японіі: у гэтай краіне сярэдні кошт «развітання» складае 12721$, а жыхары не могуць разлічваць на фінансавую падтрымку ад дзяржавы. Адразу пасля яе ідуць дзве еўрапейскія краіны: Іспанія і Францыя, дзе кошт пахавання складае 9195$ і 8782$. Што цікава, у Іспаніі можна атрымаць дапамогу, але яе памер складае 55$, што пакрые менш за 1% ад выдаткаў на пахаванне.

Беларусь, дзе сярэдні кошт пахавання складае 2199 рублёў. (у пераліку 862$), знаходзіцца на самым нізкім радку рэйтынгу. Сацыяльная дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры сярэдняй заработнай платы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці (500$ на кастрычнік 2020 года), і можа пакрыць каля 58% ад кошту ўсіх выдаткаў.

Ва Украіне таксама пахаванне блізкага не моцна абцяжарвае сямейны бюджэт — сярэдні кошт усіх выдаткаў складае 946$. А грамадзяне Швецыі плацяць так званы «пахавальны падатак», які пакрывае большую частку выдаткаў, дзякуючы чаму апошняе развітанне абыйдзецца ў 1625$.

У некаторых краінах (напрыклад, у Германіі і Ірландыі) сацыяльная дапамога на пахаванне не выплачваецца. Там жыхары павінны падумаць аб адпаведнай страхоўцы загадзя. Аднак у выпадку з журботнымі, адзінокімі або бяздомнымі людзьмі дзяржава бярэ на сябе арганізацыю пахавання з мінімальнымі выдаткамі.

Прыведзеныя лічбы прыблізныя. Кошт асобных элементаў можа вар’іравацца ў некалькі разоў. У даследаванні ўлічваліся тавары і паслугі нізкай і сярэдняй коштавай катэгорыі.

Метадалогія

Даследаванне грунтуецца на мясцовых коштах пахавальных тавараў і паслуг, даступных на сайтах адпаведных агенцтваў, храмаў і могілак. Інфармацыя аб сацыяльных дапамогах была ўзятая з сайтаў дзяржаўных устаноў, для даследавання выкарыстоўваліся максімальныя стаўкі па выплатах. Пры канвертацыі валют быў узяты сярэдні курс Google Finance за апошнія 90 дзён.