Колькі ў Беларусі настаўнікаў і якія ў іх заробкі?
Нацыянальны статыстычны камітэт распавёў, колькі ў Беларусі настаўнікаў і якія заробкі атрымліваюць педагогі.
Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў інфармацыйны агляд да Дня настаўніка, піша Myfin.by.
Паводле звесткак Белстата, колькасць настаўнікаў (у тым ліку сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на пачатак 2022/2023 навучальнага года складала 105,1 тысячы чалавек.
Статыстычны партрэт беларускага педагога выглядае так: настаўнікі, уключаючы кіраўнікоў (без сумяшчальнікаў): жанчына (86,8%) з вышэйшай адукацыяй (93,3%), з вышэйшай або першай кваліфікацыйнай катэгорыяй (79,1%) і са стажам працы больш за 15 гадоў (68,8%).
Намінальная налічаная сярэдняя зарплата настаўнікаў за студзень – жнівень 2023 года склала 1572,4 руб. (+13,8% да студзеня – жніўня 2022 года). Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата настаўнікаў за 2022 год складала 1384,3 руб.
На пачатак 2022/2023 навучальнага года ў рэспубліцы налічвалася 2900 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі: у гарадах і пасёлках – 1409, у сельскіх населеных пунктах – 1491.
Таксама Белстат размеркаваў настаўнікаў агульнай сярэдняй адукацыі па полу і па прадметах.
Колькі сродкаў выдзяляе дзяржава на выхаванне аднаго дзіцяці садку і навучанне ў школе, а таксама на падрыхтоўку спецыяліста ў ВНУ?
Са статыстыка таксама стала вядома, колькі бюджэтных сродкаў сыходзіць на падрыхтоўку аднаго школьніка і студэнта. Пра гэта распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
Як заявіў Іванец на сустрэчы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, у рамках рэалізацыі канцэпцыі даступнай і бясплатнай адукацыі ў год на кожнага беларускага школьніка з дзяржбюджэту прыпадае 5,5 тысячы рублёў, на дзіця ў дзіцячым садзе – каля 6 тысяч рублёў, на студэнта – 9-10 тысяч рублёў.
Відаць, тут гаворка ішла аб сукупных выдатках дзяржавы па некалькіх артыкулах у разліку на аднаго чалавека.
Варта адзначыць, што ў Беларусі ўрад мае права ўсталёўваць гадавыя нарматывы расходаў для ўстаноў агульнай сярэдняй, а таксама дашкольнай адукацыі, і на 2023 год яны былі павышаныя:
- да 2645,16 рубля на аднаго навучэнца школы, размешчанай у горадзе ці пасёлку гарадскога тыпу;
- да 6058,42 рубля на аднаго навучэнца сельскай школы;
- да 3277,61 рубля на дзіця ў гарадскім дзіцячым садзе;
- да 4368,29 рубля на дзіця ў сельскім дзіцячым садзе.