Краіны Балтыі спынілі супрацоўніцтва з Бюро Зялёнай карты Расіі і Беларусі

Латвійскае бюро страхоўшчыкаў транспартных сродкаў (LTAB) разам з Бюро Зялёнай карты (ЗК) іншых краін Балтыйскага мора прыйшлі да кансенсусу аб спыненні супрацоўніцтва з Бюро ЗК Расіі і Беларусі.

zelenaja_karta_v_belorussiyu.jpg

LTAB рэкамендуе страхоўшчыкам часова адмовіцца ад выдачы ЗК для паездак у Расію і Беларусь. Такім чынам, тыя аўтаўладальнікі, якія хочуць адправіцца ў гэтыя краіны, змогуць купіць дамову памежнага страхавання на мяжы адпаведнай краіны.
У красавіку гэтага года Бюро ЗК краін Балтыйскага мора дамовіліся аб спыненні супрацоўніцтва з Бюро ЗК Расіі і Беларусі. Гэты крок падтрымалі і іншыя Бюро ЗК Еўрапейскай эканамічнай зоны.
"Дамоўленасць, заключаная паміж Бюро ЗК, прадугледжвае, што дагавор аб супрацоўніцтве з расійскім і беларускім бюро будзе ў сіле да 5 траўня 2023 года, таму ўжо выдадзеныя ЗК застаюцца ў сіле. Але ўжо цяпер аўтавадзіцелі павінны лічыцца з вядомымі нязручнасцямі, плануючы набыццё страхоўкі для паездкі ў гэтыя краіны", — тлумачыць сябра праўлення LTAB Юрыс Стэнгрэвіц.
"Супрацоўніцтва з Бюро ЗК Расіі і Беларусі перарываецца з-за пачатых ва Украіне ваенных дзеянняў вышэй згаданых краін-агрэсараў, а таксама ў сувязі з санкцыямі Заходніх краін адносна Расіі і Беларусі, з-за якіх міжнародныя пералічэнні ў гэтыя краіны фактычна немагчымыя", — адзначае Стэнгрэвіц.
Калі ўсё ж ёсць неабходнасць паездак у РФ ці РБ, то можна выдаць кароткатэрміновую латвійскую Зялёную карту для ўезду ў гэтыя краіны з умовай, што яе тэрмін дзеяння не даўжэйшы за 6 траўня 2023 года.
Сістэма "Зялёная карта" была ўведзена ў 1953 годзе і заклікана пазбавіць вадзіцеляў ад неабходнасці заключаць дагавор пагранічнага страхавання пры перасячэнні граніц краін з сістэмай OCTA. Сістэма ЗК адначасова забяспечвае абарону ўладальнікаў транспартных сродкаў за мяжой у адносінах да ўрону, прычыненага трэцім асобам, і абараняе фінансавыя інтарэсы ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў як за мяжой, так і ў краіне іх пражывання.
Паводле delfi.lv