
Яшчэ адзін беларус загінуў, вызваляючы Украіну
- Замежжа
- 16-05-2022
Сёння батальён Кастуся Каліноўскага панёс вялізную страту: загінуў камандзір роты Павал «Волат».

«"Волат" быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожнага разу Павал падманваў смерць – і кожнага разу вяртаўся ў строй.
“Волат” не вельмі любіў здымацца, таму пасля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасці сваім жыццём. Памяць ваяроў яго роты, у якой ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў», — узгадваюць паплечнікі ваяра.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: