Беларускі футбаліст з украінскімі сябрамі набыў Nissan X-Trail для патрэб украінскай арміі
Футбалісты латвійскага клуба «Рыга», украінцы Філіпаў, Юрчанка, Вакулка і беларус Юрый Кендыш разам набылі аўтамабіль Nissan X-Trail для патрэб Узброеных сілаў Украіны.
Прычым машына не паехала пустой. Латвійскія валанцёры напакавалі яе гуманітаркай, піша ўкраінскі футбаліст і журналіст Дзмітрый Паваразнюк.
31-гадовы Юрый Кендыш гуляў за салігорскі «Шахцёр», брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ, а таксама за Нацыянальную зборную Беларусі. У Латвіі ён выступае са студзеня 2022-га.
Выкарыстанне джыпаў для патрэб мабільных груп стала характэрным метадам украінскай арміі пасля нападу Расіі.