Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць беларускага рэжыму

Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Беларусі, паведамляе BPN. Пад іх трапілі 27 фізічных асоб. У іх ліку — Аляксандр Лукашэнка, а таксама шэраг военачальнікаў ды іншых асоб, якія падтрымалі вайну Расіі супраць Украіны.

zelandyja_1705.jpg

Акрамя таго пад санкцыі трапілі чатыры юрыдычныя асобы. Гэта Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, кампанія Synesis, прадпрыемства «ОКБ ТСП» і кампанія «Абаронныя ініцыятывы».

Новая Зеландыя і раней далучалася да санкцый супраць беларускага рэжыму. Таму ў красавіку 2022-га беларускі ўрад уключыў яе ў спіс «недружалюбных» краін, якім Лукашэнка сваім указам дазволіў прыпыніць плацяжы.