Амерыканская баскетбалістка, якая гуляла за зборную РБ: «Я вельмі расчараваная беларускім пашпартам»
Ліндсэй Хардынг, першая натуралізаваная амерыканка ў складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, у інтэрв'ю найбуйнейшаму беларускаму парталу расказала пра сваё стаўленне да Пуціна і Лукашэнкі і падтрымала Кацярыну Сныціну і Алену Леўчанку.
«Пуцін — забойца, — сказала Ліндсэй Хардынг. — Ён
пачаў вайну без усялякіх прычын. Жахліва! Любая смерць узрушае. Але, напэўна,
кадры з целамі загінуўшых дзяцей зрабілі самае моцнае ўражанне. Хтосьці сустрэў
смерць у сваёй хаце, хтосьці проста ішоў па вуліцы… Мне цяжка падабраць падыходзячыя
словы.
Я не здзіўленая
дзеяннямі Лукашэнкі. Яму не падабаліся пратэсты супраць яго пасля выбараў у
2020 годзе. З таго часу ён толькі ўтрымлівае ўладу і пазбаўляецца ад нязгодных.
Рэжым арыштоўваў невінаватых людзей, у тым ліку маю былую аднаклубніцу і
партнёрку па зборнай Алену Леўчанка.
Леўчанка змагалася за
свае правы і правы свайго народа, які хацеў перамен. Алена не павінна была
апынуцца ў турме! Нажаль, такое здараецца, калі дамагаешся справядлівасці ў
супрацьстаянні са злом. Але тая сітуацыя шмат чаго сказала пра мужнасць
Леўчанкі. Ганаруся ёй! Як і Кацяй Сныцінай, якая адразу выступіла супраць
дзеянняў Лукашэнкі. І яны працягваюць змагацца, як і ўсе вольныя беларусы.
Я вельмі расчараваная
беларускім пашпартам. Цяжка думаць аб тым, што правяла час у Беларусі і была
сярод людзей, якія могуць падтрымліваць Лукашэнку і вайну. Гэта не ўкладваецца
ў галаве».