FIBA выключыла баскетбольныя зборныя Расіі і Беларусі са сваіх спаборніцтваў
Каманду Беларускай федэрацыі баскетболу здымуць з усіх нацыянальных камандных спаборніцтваў FIBA.
![d146deda_c5b9_4061_8d22_e99d53fd7ee5_cx36_cy0_cw62_w1023_r1_s.jpg d146deda_c5b9_4061_8d22_e99d53fd7ee5_cx36_cy0_cw62_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/d146deda_c5b9_4061_8d22_e99d53fd7ee5_cx36_cy0_cw62_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як гаворыцца ў паведамленні, у дапаўненне да рашэння, прынятага 1 сакавіка 2022 году і пацверджанага Цэнтральнай радай 25 сакавіка 2022 году, не дапускаць расійскія каманды і афіцыйных асобаў да ўдзелу ў спаборніцтвах FIBA па баскетболе і баскетболе 3×3, выканаўчы камітэт FIBA прыняў наступныя рашэнні ў дачыненні да Расійскай федэрацыі баскетбола і Беларускай федэрацыі баскетбола:
- Афіцыйныя баскетбольныя спаборніцтвы FIBA не павінны праводзіцца ў Расіі ці Беларусі да далейшага апавяшчэння.
- Каманды Расійскай федэрацыі баскетболу і Беларускай федэрацыі баскетболу павінны быць знятыя з усіх нацыянальных камандных спаборніцтваў FIBA.
У прыватнасці, што тычыцца Беларусі, каманду здымаюць з:
- адборачных матчаў чэмпіянату свету ў баскетболе FIBA, 2023. Беларусь выбывае з групы B еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету па баскетболе FIBA 2023 без прызначэння замяшчалных камандаў. Усе вынікі каманды анулююцца.
- з кваліфікацыі FIBA 3×3 Europe Cup Qualifiers 2022.
- з кваліфікацыі FIBA 3×3 U17 Europe Cup Qualifiers 2022, замены каманды не будзе.
- з удзелу ў чэмпіянаце свету па баскетболе 3×3 сярод юнакоў да 18 гадоў 2022 году (да ўдзелу будуць запрошаныя наступныя па рэйтынгу каманды: Бельгія сярод жанчын і Літва сярод мужчын)
Каманды, якія прадстаўляюць расійскія ці беларускія клубы ці гарады, а таксама расійскія і беларускія гульцы, не могуць зарэгістравацца, і адборачныя турніры не будуць праводзіцца ў Расіі ці Беларусі для наступных турніраў FIBA 3×3 Pro Circuit:
- Сусветны тур FIBA
- 3×3 Чэленджэры FIBA 3×3
- Жаночая серыя FIBA 3×3
Радзе еўрапейскай зоны FIBA і Радзе баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў было прапанавана прыняць адпаведныя рашэнні для адпаведных нацыянальных зборных і клубных спаборніцтваў, аб чым будзе паведамлена ў найбліжэйшыя дні.