МВФ разгледзіць магчымасць канфіскацыі валютных рэзерваў ЦБ Расіі
Міжнародны валютны фонд (МВФ) вывучыць магчымасць канфіскацыі валютных рэзерваў Цэнтрабанка Расіі, аднак аб канкрэтных пастановах «казаць рана».

Пра гэта ў інтэрв'ю Financial Times заявіла намеснік дырэктар-распарадчыка МВФ Гіта Гапінат, піша АФН.
«Мы абмяркоўваем любую стратэгію, якая будзе мець наступствы для ўсёй міжнароднай манетарнай сістэмы. Мы будзем уважліва вывучаць гэта», — зазначыла яна.
Пры гэтым Гапінат дадала, што пакуль рана казаць аб хуткім прыняцці МВФ пастановы наконт расійскіх актываў.
З ідэяй разгледзець пытанне аб канфіскацыі замарожаных валютных рэзерваў Расіі 9 траўня выступіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Ён абгрунтаваў гэта неабходнасцю аплачваць выдаткі на аднаўленне Украіны пасля канфлікту.
Барэль прывёў у прыклад канфіскаваныя Злучанымі Штатамі актывы «на мільярды долараў» Цэнтральнага банка Афганістана, якія, паводле яго слоў, у далейшым пойдуць на кампенсацыі ахвярам тэрарызму і для гуманітарнай дапамогі краіне. Дыпламат адзначыў, што «было б лагічна» разгледзець аналагічныя крокі і з замарожанымі рэзервамі Расіі.