
«Праз санкцыі аказаўся заблакаваны практычна ўвесь экспарт Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюза і Паўночнай Амерыкі. Гэта сума, якая ўмоўна раўняецца ў год 16-18 млрд долараў. Натуральна, мы не можам страціць гэты аб'ём экспарту і мусім яго пераарыентаваць на іншыя рынкі. Гэта тое, над чым мы цяпер працуем. Але мы бачым, што ў свеце адбываюцца і адваротныя працэсы, адваротны бок санкцый — гэта праблемы з харчаваннем, з угнаеннямі, з ростам цэн на энерганосьбіты, гэта інфляцыі. Санкцыі разгойдваюць усю сусветную эканоміку», — лічыць Галоўчанка.
reform.by