Санкцыі ЕС супраць Расіі давядзецца падтрымліваць гадамі?

Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак чакае згоды ў ЕС наконт шостага пакету санкцый супраць Расіі, у прыватнасці нафтавым эмбарга, у бліжэйшыя дні.

Кіраўнік МЗС Гераніі Аналена Бербак

Кіраўнік МЗС Гераніі Аналена Бербак

Еўрасаюз, што ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Расіі за вайну супраць Украіны, павінен быць гатовы захоўваць гэтыя абмежаванні гадамі. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак перад пасяджэннем Рады ЕС у Брусэлі ў панядзелак, 16 траўня, паведамляе DW.

Па яе словах, поўная адмова ад расійскай нафты з'яўляецца няпростым крокам для ЕС, бо ёсць краіны, што моцна залежныя ад энерганосьбітаў з РФ. "Гэты крок павінен быць падрыхтаваны лепшым чынам. Мы зацвярджаем санкцыйныя пакеты, якія, у залежнасці ад абставін, давядзецца захоўваць гадамі", — адзначыла Бербак. 

Міністр дадала, што меры па адмове ад расійскіх энерганосьбітаў павінны быць так падрыхтаваныя, каб іх наступствы не былі непераноснымі.

Кіраўніца МЗС ФРГ адмовілася дэталёва абмяркоўваць нежаленне Венгрыі падтрымаць эмбарга на расійскую нафту. Па яе словах, "ёсць пытанні, якія яшчэ трэба канчаткова вырашыць". Бербок прызнала, што гэта не здарыцца ў той жа дзень, але дадала, што "ў наступныя дні мы дасягнем агульнага выніку, я ўпэўненая".