Турцыя гатовая пастаўляць Еўрасаюзу міжземнаморскі газ замест расійскага
Турцыя можа выкарыстаць адзін са сваіх газаправодаў, каб дапамагчы Еўропе замясціць расійскі газ.
Адным са шляхоў замяшчэння расійскага газу ў Еўропе можа стаць турэцкі газаправод. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву «Reuters» заявіў афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Турэцкай рэспублікі Ібрагім Калын.
«Адной з асноўных альтэрнатыў з'яўляецца газ з Усходняга Міжземнамор'я. Турцыя гатовая дапамагчы ў гэтым дачыненні і быць часткай дадзенага працэсу. Мы адкрытыя для гэтай ідэі», — сказаў Калын і адзначыў, што праз іх краіну праходзіць найбольш прыдатны маршрут для транспарціроўкі газу з названага рэгіёна.
«У нас ёсць газаправод, які ідзе да Джэйхана, і мы можам транспартаваць газ адсюль у еўрапейскія сталіцы», — удакладніў палітык са спасылкай на даныя экспертаў.