У ЕС не змаглі ўзгадніць шосты пакет санкцый супраць Расіі

Праблема — у нафтавым эмбарга.

Жазэп Барэль

Жазэп Барэль


Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза не змаглі сёння ўзгадніць шосты пакет санкцый супраць Расіі. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль на прэс-канферэнцыі па выніках саміту.
«На жаль, сёння не ўдалося дасягнуць пагаднення па шостым пакеце санкцый. ... Праблема ўсе тая ж — аднагалоснасць па пытанні эмбарга на пастаўкі нафты», — заявіў Барэль. Паводле яго слоў, гэтае пытанне зноў будуць абмяркоўваць паслы ЕС.
Перад самітам Барэль меркаваў, што на сённяшняй сустрэчы не атрымаецца дамовіцца аб нафтавым эмбарга.
Паводле reform.by.