Чысты прыбытак МТЗ у першым квартале паменшыўся ў 101 раз

Мінскі трактарны завод даў справаздачу за першы квартал 2022 года. Вытворца сельгастэхнікі нарасціў выручку, аднак яго чысты прыбытак упаў да мінімуму на фоне змяненняў курсаў валют і падатковых выплат.

mtz_5.jpg

Выручка МТЗ вырасла на 17,5% у першым квартале да 632,8 млн рублёў. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі пры гэтым павялічыўся на 31% да 550,09 млн рублёў, адзначае reform.news.

Прыбытак ад рэалізацыі знізіўся на 46,1% да 47,77 млн рублёў. Пры гэтым завод зафіксаваў страту ад інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці ў 32,49 млн рублёў.

У выніку квартальны чысты прыбытак скараціўся ў 101,3 разы да 336 тыс.рублёў.

На канец квартала МТЗ не адлюстраваў у балансе доўгатэрміновыя абавязацельствы па крэдытах і пазыках. Хоць у пачатку года яны складалі 373,04 млн рублёў. Адначасова ў дзевяць разоў вырасла кароткатэрміновая частка доўгатэрміновых абавязацельстваў да 472,65 млн рублёў.